У выразе: на дыбы — тое, што і на дыбкі (гл. дыбкі). Хлопец ад нечаканасці так тузануў закілзанага каня, што ён узняўся на дыбы.П. Ткачоў.Вялізны вогненны слуп паставіў паравоз на дыбы, залязгалі, затрашчалі вагоны.Шчарбатаў.Мікола ўсё нешта станавіўся на дыбы, гарачыўся, а потым здаўся.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)