саслабе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які стаў фізічна слабы, нядужы. Салвесіха варухнула саслабелай рукой, стараючыся дацягнуцца да ўнучкі і, магчыма, апошні раз абняць яе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́трык, ‑у, м.

Памянш.-ласк. да вецер; невялікі, слабы вецер. Ад сажалак павяваў вільготны свежы ветрык. Чарнышэвіч.

•••

З ветрыкам пракаціць — на вялікай хуткасці правезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сча́хлы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які стаў чахлым, змарнелым (аб раслінах).

2. Схуднелы; хваравіты, слабы. Счахлы твар не выказваў жыцця. // перан. Згаслы. Счахлае вуголле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Каншля́, конилля ’малады конік’ (ТС), пруж., супонім, ’жарабец’, драг. ’гультшяваты конь, слабы конь’ (КЭС), навагр., баран, каньсля ’тс’ (Федар. Рук.), конная ’невялікі слабы конь’ (Дразд.). Утварэнне з ‑ęi‑ суфіксам (konbk‑ę); ‑л‑ < -/-. Параўн. бел. канна, каннослабы, мізэрны конь’ (Япк. 1, Сцяц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нямо́глыслабы, хваравіты’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Архаізм, параўн. ст.-чэш. nemohlý ’тс’, да магчы (Махэк₂, 395), параўн. немагчы́ ’недамагаць’, німагушчыслабы’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зану́длівы, ‑ая, ‑ае.

Пагард.

1. Слабы, заняпалы, непрыглядны. Занудлівы чалавек.

2. Дакучлівы, шкадлівы. Хацелася кінуць млын, Адэлю, дачку і гэтага занудлівага пана, які надакучаў павучаннямі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́ба,

1. Прысл. да слабы.

2. у знач. вык. Пра дрэнны стан, недахоп чаго‑н. Вясна яшчэ калі будзе, а з кормам ужо зусім слаба. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчу́плы, ‑ая, ‑ае.

Мізэрны, слабы, худы, нягеглы. Шыракаплечы, .. [хлопец] адчуваў сябе нязграбна ў пінжачку, відаць, пашытым на больш шчуплага чалавека. Паслядовіч. Худое, шчуплае цельца было нерухомым. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахі́лак ’кволае дзіця’ (полац., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), охілокслабы чалавек’ (петрык., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад хілыслабы, пахілы’, відаць, пад уплывам асілак волат, магутны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

беспара́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае патрэбу ў падтрымцы, дапамозе; слабы, бездапаможны. Ці мае права .. [Сымон] дапамагчы.. [бацькам] цяпер, калі яны, фактычна, дзякуючы яму апынуліся ў такім беспарадным стане. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)