Сяльча́нін разм. ’сельскі жыхар, селянін; аднавясковец’ (ТСБМ), ст.-бел. сельча́нинъ (?), параўн. Т. скл. сельча́ном (XVI ст., Карскі, 1–3, 147), рус. сельча́нин ’жыхар сяла’, стараж.-рус. сельчанинъ ’тс’. Дэрыват ад сяльцо́ ’невялікае сяло, пасяленне’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.) < сяло, гл. Адзначаецца экспансія ў сучаснай рускай мове фарманта ‑чане, ‑чанин у адтапанімічных утварэннях на *‑janinъ (Трубачоў, Этимология–1980, 4), што магло паўплываць і на пашырэнне такіх утварэнняў у беларускай мове, параўн. мінча́нін, гамяльча́нін. Менш верагодна другаснае ўтварэнне ад сяля́кселянін’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́друб 1, ‑а; мн. адрубы, ‑оў; м.

Участак зямлі, які атрымліваў селянін у асабістую ўласнасць пры выхадзе з абшчыны (у 1906–1916 гг.).

во́друб 2, ‑а, м.

Папярэчнае сячэнне дрэва, бервяна. Таўшчыня дрэва вымяраецца папярэчнікам у водрубе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Куме́ць ’кавалак зямлі, які атрымаў селянін за працу’ (Яшк.). Гэта значэнне, зафіксаванае на Ваеншчыне, суадносіцца з кумець (гродз.) ’жменя’, якое запазычана з літ. kumšte ’кулак’ (Цыхун, Лекс. балтызмы, 52). Параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́куп 1, ‑у, м.

Закупка чаго‑н. у вялікай колькасці. Дзяржаўны закуп сельскагаспадарчых прадуктаў.

за́куп 2, ‑а, м.

У Кіеўскай Русі і ў Вялікім княстве Літоўскім — селянін, які атрымаў пазыку ў землеўладальніка і трапіў да яго ў залежнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Курку́льселянін-кулак’, ’хцівы, скупы чалавек’ (ТСБМ, Сцяшк.). Параўн. каракуль (гл.). Няясна. Ці не звязана гэта з караголь ’ястраб’? Іншая версія: запазычанне з бурсацкай мовы. Параўн. лац. curculio ’хлебны жучок’ з радам пераносных значэнняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

миря́нин уст.

1. (человек, не имеющий духовного звания) недухо́ўны, -нага м., цыві́льны, -нага м.;

2. (сельский житель) селяні́н, -на м., вяско́вец, -ко́ўца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сяля́нка1 ’ідылія, пастараль’ (Некр. і Байк.). Запазычаю з польск. sielanka ’від паэтычнага твора, які ідэалізуе жыццё пастухоў і пастушак’, ’сялянскі побыт’, ідэнтычнага sielanka ’сельская жыхарка’ (гл. селянін), што паводле Брукнера (491), у сваю чаргу, запазычана з усходнеславянскіх моў. Калькуе лац. bucolica ’песні пастухоў’, pastoralis ’пастухоўскі’.

Сяля́нка2 (селя́нка) ’страва са смятаны, зваранай з маслам, у якую крышаць падсохлы сыр’ (кобр., Шн. 3). Параўн. рус. селя́нка ’гарачая поліўка’, польск. sielanka ’від яешні са смятанай’. Магчыма, у выніку семантычнай кандэнсацыі *сялянская страва; паводле Фасмера (3, 598), першапачаткова ’сялянская ежа’, гл. селянін, сяляне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

1. Разважаць, супастаўляючы з’явы рэчаіснасці, думкі і робячы з іх вывады. Лагічна мысліць. Мысліць вобразамі. Навучыць мысліць. □ У камуне за гэтыя гады выраслі новыя людзі, якія зусім інакш мысляць, чым мысліў учарашні селянін-уласнік, селянін — раб свайго ўласнага шкура зямлі. Галавач. [Ермаловіч:] — Вайна ёсць вайна, і трэба адпаведна мысліць. Мірнага жыцця няма, забудзь... Ваша пяцёрка — глыбокае падполле. Навуменка. Уменне мысліць на сцэне — вялікі дар для акцёра, і ён даецца далёка не кожнаму. Сабалеўскі.

2. што. Разм. Уяўляць у мыслях. [Левановіч:] Як ты мысліш сабе гэту праверку? [Гарлахвацкі:] Трэба назначыць аўтарытэтную камісію. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; заг. жалься; незак.

1. Выказваць жальбу, нездаволенасць; бедаваць. — Вот едзем, дык едзем! — жаліўся ціха ў цемені стары барадаты селянін. Нікановіч.

2. Наракаць, скардзіцца на каго‑н.; падаваць скаргу. — Скажы сыну, што не дарую яму, жаліцца пайду. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідыяты́зм, ‑у, м.

1. Псіхічная хвароба, якая праяўляецца ў парушэнні разумовай дзейнасці; ідыятыя.

2. Разм. Неразумнасць, бязглуздасць. Галоўным героем коласаўскіх апавяданняў, у якіх так ці інакш гаворыцца аб заганах сялянскага быту, аб ідыятызме вясковага жыцця, у большасці выпадкаў выступае селянін. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)