Ру́льба, ру́льбіна ’тоўстая трэска’, сюды ж рульбава́ць ’шчапаць, рэзаць на кавалкі’ (Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка выводзяць з літ. liùrba ’тоўстая трэска’ (вынік метатэзы плаўных).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шыць, шы́ю, шы́еш, шы́е; шы́ты; незак.

1. што. Вырабляць, змацоўваючы ніткай краі скроенай тканіны, скуры.

Ш. касцюм.

Ш. боты.

2. што і без дап. Змацоўваць, злучаць ніткай і інш. матэрыялам.

Ш. альбом.

Хірургу даводзіцца больш ш., чым рэзаць.

3. чым і па чым. Вышываць, расшываць.

Ш. гладдзю.

Шыта-крыта (разм.) — пра што-н. дрэннае, несамавітае, што застаецца ў тайне.

|| зак. сшыць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты (да 1 знач.).

|| наз. шыццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. шве́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Швейная майстэрня.

Швейная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нашыпулі́ць, нашыпуляць ’накрышыць; дробна насячы’ (Сл. ПЗБ). Ад шыпуліць ’дробна шчапаць, рэзаць, калоць’, што з літ. šipuliuoti ’шчапаць, біць’, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 74 (з л-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серпакры́жнік ‘кажан’ (свісл., Шатал.). Да серп і асновы ‑крыжыцьрэзаць’, якая ў чакрыжыць (гл.); відаць, ‘крылы, якія “выразаны” ў форме сярпа’. Параўн. серпокры́л ‘чорны стрыж’ (ПСл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раза́к ’разак (трава)’, ’асака’ (чэрв., воран., лід., трак., паст., іўеў., ганц., барыс., докш., дзятл., Сл. ПЗБ), ’трыснёг’ (Кіс.). Утворана ад рэ́заць (гл.), паколькі расліна мае вострыя краі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выраза́ць (БРС, Касп., Яруш.), выры́звацца ’з’яўляцца (аб калоссях, усходах)’ (малар., стол., Выг. дыс.), вырэ́звацца ’ўзыходзіць (пра сонца)’ (Шатал.). Гл. рэзаць. Апошняе значэнне — украінізм; параўн. вирі́зуватися ’выходзіць (аб месяцы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разні́ца ’бойня’ (ТСБМ; зэльв., Сл. ПЗБ), ’сячкарня’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’бойня’, ’крама, дзе прадаюць мяса’ (Бяльк., Янк. БП, Яруш., Бір. Дзярж.), в.-луж. rěznica ’бойня’. Ад рэ́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Транжы́р ’той, хто неразумна, марна траціць грошы, маёмасць’ (ТСБМ), сюды ж транжы́рыць ’траціць, мантачыць’ (ТСБМ, Бяльк.). З рус. транжи́р ’тс’, якое з франц. trancheur ’той, які рэжа’ < trancherрэзаць, рубаць’ праз нова-в.-ням. transchierenрэзаць, разрэзваць’ (Фасмер, 4, 94). Паводле Вінаградава (Этимология–1966, 122–125) і Дабрадомава (Этимология–1986–1987, 194–200), рускія словы — у выніку трансфармацыі франц. étranger, étrangère ’іншаземны, чужы’ ў дзеяслоў з пераасэнсаваннем зыходнага значэння ў ’траціць за мяжой, растрачваць грошы, маёмасць упустую’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падрэ́з ’жалезная паласа саннага полаза’ (ТСБМ, Бяльк., Некр.), падрэ́зы (Янк. 2, Інстр. I), подрэ́з, подрэ́зы (ТС), поднаре́зы, подре́зы (Маслен.). Рус. подре́з, подре́зы ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад падрэзаць < рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабабіць (перэбабіць) ’прыняць дзіцё ад парадзіхі’ (Кос.). Да ба́біць (гл.) ’рэзаць пупавіну’ (< прасл. *babiti ’дапамагаць парадзісе ў час родаў’), семантыка якога зацямнілася, таму ўжыта прыстаўка пера- з пераразаць (пупавіну).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)