су́днавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да судна 1, знаходзіцца на судне. Суднавы рухавік. // Які мае месца на суднах, звязаны са службай на іх. Суднавая каманда. // Які ажыццяўляецца на суднах. Суднавы гандаль. Суднавы промысел. // Які працуе на судне. Суднавы механік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпі́ндэль, ‑я, м.
1. Вал металарэзнага станка з вярчальным рухам. Токар замацаваў у шпіндэлі доўгі вал, уключыў рухавік, і з-пад разца пачала завівацца сіняватая стружка. Чаркасаў.
2. Верацяно ў прадзільнай машыне.
3. Вось якога‑н. механізма, прыстасавання (катушкі, суднавага шпіля і пад.).
[Ням. Spindel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тапча́к ’род коннага прывода’, ’малатарня, што рухалася ад таптання валоў’ (Варл.), ’крупадзёрка’ (Мат. Гом.), тапта́к ’прымітыўны рухавік для рэзання сечкі’ (Скарбы), топчаны́ ’прылада для памолу зерня, што прыводзіцца ў рух коньмі’ (ПСл). Ад тапта́ць 1 (гл.), параўн. таптальная малатарня ’малатарня з драўляным колам, якое прыводзілася ў рух валамі ці коньмі, якія рухаліся на адным месцы’ (вілен., віц., Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974, 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
на́фтавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да нафты. Нафтавы пласт. // Які здабываецца з нафты. Нафтавыя фарбы.
2. Які прызначаны для здабычы, апрацоўкі нафты. Нафтавая вышка.
3. Які працуе на нафце. Нафтавы рухавік.
4. Які мае адносіны да вывучэння, здабычы і апрацоўкі нафты. Нафтавая лабараторыя. Нафтавая прамысловасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турбі́на, ‑ы, ж.
Рухавік, які ператварае кінетычную энергію вады, пары, газу ў механічную работу. Газавая турбіна. Паравая турбіна. □ Неяк нечакана змоўкла вёска, не чуваць было ні галасоў, ні шуму машын, толькі на рэчцы глуха грукала турбіна і шумела вада. Шамякін. Стары ўспомніў дзень, калі турбіна загула. Вялюгін.
[Фр. turbine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэакты́ўны¹, -ая, -ае (спец.).
1. гл. рэактывы.
2. Які мае адносіны да ўтварэння такога руху, пры якім на цела, што рухаецца, дзейнічае сіла выцякаючага з яго струменя газу, пары, накіраваная ў бок, супрацьлеглы руху.
Р. рух.
Р. рухавік.
Р. самалёт (з рэактыўным рухавіком). Рэактыўная артылерыя.
3. Здольны рэагаваць на знешнія ўздзеянні, які наступае пад уплывам знешніх уздзеянняў.
Р. стан (расстройства псіхічнай дзейнасці, выкліканае эмацыянальным узрушэннем).
|| наз. рэакты́ўнасць, -і, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
параві́к, ‑а, м.
1. Паравы кацёл, паравы рухавік. У млыне паравік пыхкае круглыя суткі. Шахавец.
2. Разм. уст. Паравоз або поезд з паравозам. Надвечар два паравікі былі гатовы да адыходу са станцыі. Чорны. На «паравіку», як усе тут звалі гарадскі поезд, шмат ужо набралася пасажыраў. Гурскі.
3. Разм. Паравы млын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́ктарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трактара, прызначаны для трактара. Трактарны рухавік. Трактарны генератар. // Які прыводзіцца ў рух пры дапамозе трактара. Трактарныя граблі. Трактарная сеялка. // Які выконваецца пры дапамозе трактара. Трактарныя работы. Трактарная сяўба. // Які мае адносіны да работы на трактары. Трактарная брыгада. // Прызначаны для вырабу трактароў. Трактарны завод.
•••
Трактарная калона гл. калона.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́травы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ветру. Смалісты пах разносіцца такі, Што п’еш яго ў ветравым павеве. Колас. Пад ветравым подыхам Вольха сухая рыпіць і рыпіць. Барадулін.
ветравы́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Прызначаны для аховы ад ветру. Ветравы шчыток. Ветравое шкло.
2. Такі, у якім вецер з’яўляецца рухаючай сілай. Ветравы рухавік.
3. Тое, што і ветравы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чо́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Утвараць глухія адрывістыя гукі (пра рухавік, гадзіннік, сякеру і пад.). Недзе працавіта чохкаў рухавічок і з посвістам скуголіла цыркулярка. Сабаленка. Над акенцамі білетнай касы бойка чохкалі просценькія з прычэпленай гайкай-падвескай ходзікі і паказвалі ні многа ні мала — дзевяць. Ракітны. Шоргалі звонкія пілы, гахалі і чохкалі сякеры, цвыркалі скоблі. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)