Пусце́льніца ’пустадомка’ (ТС). Ад пусты ’несур’ёзны, бяздумны’ (< *pustь), збліжанае з пустэльня (гл.); параўн. укр. пустельниця ’самотніца, пустынніца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ветраго́н, ‑а, м.

1. Разм. неадабр. Легкадумны, пусты чалавек. Былі .. [хлапчукі] малыя, неразумныя ветрагоны. Шынклер. — Не жонка, а ветрагон, — сказала маці. — Гатаваць абеды не збіраецца... Ды на тых харчах, што ў сталоўцы, ногі выцягнеш... Гаўрылкін.

2. Спец. Прыстасаванне для ўтварэння моцнага патоку паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́лыпусты ўнутры, нічым не запоўнены’ (ТСБМ). Рус. полый ’тс’, ’адчынены; раскрыты насцеж’, по́ло ’свабодна, нічым не занята’, стараж.-рус. полъпусты, адкрыты’, ст.-чэш. polo ’полае, пустое месца’. Прасл. *polъ, *polъjь ’адкрыты’, суадносіцца з прасл. *polje (гл. поле), корань і.-е. *pel‑ ’шырокі, адкрыты’ (Чарных, 2, 54). Беларускае слова, хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустадо́лле ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858). Да пусты́ (гл.) ’незаняты, незасеяны’ і дол ’нізіна’, або, хутчэй, да до́ля ’частка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бязлюдны, ненаселены; пусты, апусцелы, пустынны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

неўрадлівы, няплодны, бясплодны; бедны, пусты (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ту́шнае ‘нясмачнае, нішчымнае, незапраўленае’: адно тушнае ядзім (Бяльк.). Відаць, да ту́шчы ‘парожні, пусты’ (гл.) > *тушчнае ‘пустое’ са спрашчэннем спалучэння зычных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́лый

1. по́лы, пусты́ (у сярэ́дзіне);

по́лая тру́бка по́лая (пуста́я ў сярэ́дзіне) тру́бка;

2. / по́лая вода́ паво́дка;

по́лая ве́на анат. по́лая ве́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пусты́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм.

1. Гумавая соска для груднога дзіцяці.

2. перан. Пусты, легкадумны чалавек. Родная сястра так і сказала — пустышка яна [Ліля]. Асіпенка. // Пра што‑н. пустое, бяссэнснае. Гэта быў замежны фільм. Любоўная пустышка з надуманым сюжэтам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умя́ціна, ‑ы, ж.

Паглыбленне, утворанае ўдарам, ціскам. На абшыўцы катла [паравоза] і цяпер яшчэ можна было заўважыць сляды ўмяцін ад былых варожых абстрэлаў. Васілёнак. У пакоі нікога не было, пусты быў і ложак, толькі ўмяціна на белай капе сведчыла, што на ім нядаўна нехта ляжаў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)