пікадо́р, ‑а, м.

Коннік, удзельнік бою быкоў у Іспаніі, які ўколамі пікі прыводзіць у шаленства быкоў.

[Ісп. picador.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Пры дапамозе пэўнага ўздзеяння на разумовыя здольнасці чалавека прыводзіць да атупення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замілава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прыводзіць у замілаванне. Замілавальная карціна. // Які выражае замілаванне. Замілавальная ўсмешка. Замілавальны погляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кат, ка́та, М ка́це, мн. ка́ты, -аў, м.

1. Асоба, якая прыводзіць у выкананне смяротны прыгавор, учыняе кару, катуе.

2. перан. Жорсткі мучыцель, прыгнятальнік.

|| прым. ка́таўскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазабыццё, -я́, н.

1. Забыццё самога сябе, сваіх перажыванняў; лагоднае заспакаенне.

Працаваць да самазабыцця.

2. Найвышэйшая ступень узбуджанасці, узрушанасці, якая прыводзіць да забыцця самога сябе і ўсяго навакольнага.

Кахаць да самазабыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обла́живать несов.

1. обл. (налаживать) прыво́дзіць у пара́дак;

2. (устраивать) прост. ула́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цытава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.

Прыводзіць адкуль-н. цытату.

Ц. класікаў літаратуры.

|| зак. працытава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. цытава́нне, -я, н. і цыта́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаламі́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; незак.

1. каго (што). Ашаламляць, рабіць моцнае ўражанне, прыводзіць у замяшанне.

Гэтага чалавека нічога не здзіўляе і не шаломіць.

2. каго-што. П’яніць, адурманьваць.

Гарэлка пачала ш. галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парасі́цца 1, ‑росіцца; незак.

Нараджаць, прыводзіць парасят (пра свінню).

парасі́цца 2, ‑рашуся, ‑росішся, ‑росіцца; зак.

Разм. Намокнуць ад расы; абрасіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандыцыяні́раваць, ‑руш, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Прывесці (прыводзіць) у адпаведнасць з пэўнымі нормамі, патрабаваннямі. Кандыцыяніраваць збожжа. Кандыцыяніраваць паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)