уду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Уважліва абдумаць, асэнсаваць, глыбока ўнікнуць у што‑н. Удумацца ў сэнс слова. □ Вымова тая, калі ўдумацца, патрэбна, як кашаль хваробе. Ермаловіч. А потым, удумаўшыся, Якаў зразумеў, што здзіўляцца і крыўдаваць тут няма чаго. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Не́ўма1, нэвма ’няўмека’ (столін., Нар. лекс.). Лакальнае ўтварэнне ад не умець, параўн. нераб і лад.

Неўма2, звычайна ў спалучэннях неўма што (шчо) ’абы-што’, неўма дзе ’немаведама дзе, далёка’, неўма як, неўма які ’вельмі’ (Ян.), неўма як ’неахайна; не так, як патрэбна, звыш меры’ (калінк., З нар. сл.), неўма колькі ’вельмі доўга, многа’. Магчыма, алегра-форма ад немаведама (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недапячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце; пр. недапёк, ‑пякла, ‑пякло; заг. недапячы; зак.

1. што. Не зусім добра прапячы; не давесці пячэннем да поўнай гатоўнасці. Недапячы хлеб. Недапячы яечню.

2. што і чаго. Выпечы, спячы менш, чым патрэбна. Недапячы пуд хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэба1 ‘ахвярапрынашэнне’, ‘рэлігійны абрад (хрысціны, вянчанне, паніхіда), які выконваецца святаром па просьбе веруючых’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ст.-бел. треба ‘ахвяра’ (ГСБМ). Параўн. стараж.-рус. тереба, якое праз ц.-слав. са ст.-слав. трѣба ‘ахвяра’. Паводле Фасмера (4, 95), разумеецца як ‘выкананне абавязку’ і звязана з трэба2 (гл.). Параўн. таксама палаб. trebe ‘каляды’, больш падрабязна Ферлюга-Пятроніё, Linguistica, 20, 2, 138 і наст. Зафіксаванае на Брэстчыне трэ́бо ‘роўнае месца за вёскай з незамярзаючым ручаём’ (Чэрн.), а таксама трэ́ба ‘ляда, месца, дзе высечаны лес’ (бяроз., Шатал.), хутчэй з ўсё, не мае непасрэдных адносін да ‘месца, куды прыносіліся ахвяры багам’, а звязана з трыб1 ‘прасека ў лесе’, гл.

Трэ́ба2 ‘патрэба, неабходнасць’ (Нас.), ‘клопат, справы’ (Нар. Гом.), ‘неабходна, абавязкова, патрэбна’, ‘пажадана’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Бяльк., Шат., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Яруш., Мал., Федар. 4, ТС, Кліх, Ян., Растарг., Сл. ПЗБ), ‘належаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘мець патрэбу ў чым- ці кім-небудзь’ (смарг., воран., вільн., шальч., іўеў., Сл. ПЗБ), ‘быць патрэбным’ (Нас.), тре́ба ‘трэба’ (Бяльк.; Мат. Маг. 2), трэ́бо ‘тс’ (Скарбы₂; слуц., Мат.), ст.-бел. треба ‘патрэба’: ездилъ есми у требе моей до урадника (ПГС), сюды ж трэ́бака ‘тс’ (пін., Нар. лекс.), тра́було, трэ́було ‘трэба было’ (пін., Ск. нар. мовы), трэ́буль ‘тс’ (астрав., там жа); трэ́батка ‘тс’ (Рагаўц.), трэ́бацімя ‘трэба будзе’ (шчуч., З нар. сл.). Параўн. укр. тре́ба ‘трэба’, зах.-укр. трі́ба ‘патрэба, спроба’, рус. зах. треба ‘патрабаванне’: по требе явиться (Даль), польск. trzeba ‘трэба, неабходна, варта, як належыць, патрэбна было б’, каш. třeba ‘трэба’; н.- і в.-луж. trjebaпатрэбна, неабходна’, чэш. třeba ‘тс’, ‘нават, хаця’, ‘хаця б’, ‘можа быць’, ‘бадай што, мабыць’, славац. treba ‘трэба, патрэбна, належыць’, trebars ‘хаця’, славен. tréba (je), харв. trijéba, серб. тре̏бапатрэбна’, дыял. цімак. тре́бе ‘тс’, балг. трѐба ‘грамадская справа’, макед. треба ‘быць неабходным, патрэбным’, ст.-слав. трѣбѣ (ѥсть)патрэбна, трэба, неабходна’. Прасл. *terba ‘патрэба, неабходнасць’ рэканструюць на падставе матэрыялу часткі славянскіх моў, разглядаючы яе як аснову, варыянтную ў адносінах да і.-е. *terp‑: ст.-прус. enterpo ‘ўжывае, патрабуе, патрэбны’, літ. tar̃pti ‘квітнець’, гоц. þaúrban ‘патрабаваць’, þarbs ‘неабходны, патрэбны’, ст.-в.-ням. durfan, thurfan ‘патрабаваць’, ням. dürfen ‘магчы; мець дазвол’, ст.-грэч. τέρπώ ‘насычаюся; маю досыць; радуюся, весялюся’, ст.-інд. tŕ̥pyati, tárpati ‘насычацца’ (Борысь, 648; Фасмер, 4, 96; Сной₂, 779; ESJSt, 16, 979). Беларускія і ўсходнеславянскія формы разглядаюцца як запазычаныя з царкоўнаславянскай або польскай (гл. Анікін, РЭС, 9, 204; Цвяткоў, Запіскі, 2, 63), што, улічваючы шырокае іх распаўсюджанне, здаецца малаверагодным і ставіць пад сумненне прапанаваную этымалогію (пра поўную яе няяснасць гл. ESJSt, 16, 979). Скок (3, 501) мяркуе, што першасным значэннем прасл. *terb‑ было ‘церабіць’, і ўтвораны ад дзеяслова *terbiti (гл. церабіць) назоўнік *trěba абазначаў ‘праца’, пазней — ‘карчаванне’, якое было вельмі патрэбным у жыцці ранніх славян, таму развілося значэнне ‘патрэба ўвогуле’ > ‘патрэба, неабходнасць’; паводле Трубачова (Этимология–1994–1996, 25) — ‘вострая неабходнасць, справа’. У ЕСУМ (5, 626) прасл. *terba ‘патрэба, неабходнасць’ звязваецца з *terbiti ‘ачышчаць ад лупінаў’, ‘церабіць’, ‘карчаваць’, ‘мяць’, ‘пакладаць’. Сюды ж трэ́баваць ‘быць у цечцы (пра свінню)’ (Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пілю́ля, ‑і, ж.

Лякарства, спрасаванае ў форме галачкі, шарыка. [Урач] даў пілюляў, «каб прапацець», і загадаў везці Валодзю назад. Карпюк. Урач памацаў пульс, тэмпературу змераў, Паслухаў, што рабіць патрэбна, расказаў І хвораму пілюлі прыпісаў. Корбан.

•••

Паднесці пілюлю гл. паднесці.

Праглынуць пілюлю гл. праглынуць.

[Лац. pilula.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружы́ць, дружу, дружыш, дружыць; незак., з кім і без дап.

Быць у дружбе з кім‑, чым‑н., выяўляць узаемную прыхільнасць; сябраваць. [Зыгмусь з Фэлькам] дружылі вельмі, з самых малых год сваіх. Чорны. Нам дружыць патрэбна між сабою І стаяць за мір — плячо к плячу. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сілкава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сілкаваць і сілкавацца.

2. Спец. Тое, што забяспечвае нармальнае дзеянне, функцыяніраванне чаго‑н. Сілкаванне для радыёпрыёмніка. □ А ў нас машыны іншыя .. Замест электронных лямп пастаўлены крышталікі паўправаднікоў. Энергіі для сілкавання гэтых машын патрэбна нямнога. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аста́тняе сущ.

1. остально́е;

вазьмі́ ко́лькі патрэ́бна, а а. пакі́нь — возьми́ ско́лько на́до, а остально́е оста́вь;

2. (единственное, незначительное, что осталось) после́днее;

не бяры́ ~няга — не бери́ после́днего

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неабхо́дна, прысл.

1. у знач. вык. Патрэбна, абавязкова. Хіба гэта было неадступна, неабходна? Мележ.

2. безас. у знач. вык. Трэба, належыць. [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне. М. Ткачоў. [Начдыў:] Нам неабходна прарваць фронт, прайсці лес, і, заняўшы пераправу ля Цітвян, адрэзаць палякам шлях адступлення. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афёра і афе́ра, ‑ы, ж.

Рызыкоўная нядобрасумленная справа з мэтай выгады, нажывы. Раптам пасля адной асабліва дзёрзкай афёры крымінальны росшук насцярожыўся. Лужанін. Уся гэта ксяндзоўская афёра была патрэбна на тое, каб яшчэ больш умацаваць перад людзьмі аўтарытэт каменя. Пестрак.

•••

Пайсці (пусціцца) на афёру гл. пайсці.

[Фр. affaire — справа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)