чёртов чо́ртаў;

чёртова борода́; см. козлоборо́дник;

чёртова ку́рица зоол. ку́рачка вадзяна́я;

чёртова ры́ба зоол., разг. сом;

чёртово де́рево бот. чо́ртава дрэ́ва;

чёртов па́лец мин. чо́ртаў па́лец;

чёртовы оре́хи бот. вадзяны́я арэ́хі;

чёртова дю́жина чо́ртаў ту́зін.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассмяшы́ць, ‑смяшу, ‑смешыш, ‑смешыць; зак., каго-што.

Выклікаць смех, прымусіць смяяцца. Знікла некуды зусім нядаўняя яшчэ рагатуха, якой варта было паказаць палец, каб рассмяшыць да слёз... Васілевіч. Збянтэжаны Міколаў выгляд рассмяшыў і Васіля Раманавіча. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маўчо́к, ‑чка, м.

1. Маўчанне. А дубровы ні слова, Ні паўслова — маўчок. Бялевіч.

2. у знач. вык. Разм. Ні слова, ні гуку (не гаварыць). — Ты, Міхась, толькі — маўчок пра Валю, — сказаў Тарас, прыклаўшы палец да губ. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куро́к, ‑рка, м.

Частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі. У звесці курок. Спусціць курок. □ Шчоўк курком! Стрэл бухнуў з громам. Калачынскі. // Разм. Спускавы кручок, націскаючы на які прыводзяць у дзеянне гэты механізм. Пакласці палец па курок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адці́снуць сов.

1. отдави́ть;

а. па́лец — отдави́ть па́лец;

2. (выжать влагу) отжа́ть;

3. (оттолкнуть в давке) оттесни́ть, отти́снуть, отжа́ть, оттере́ть;

4. (оставить отпечаток на чём-л.) отпеча́тать, отти́снуть;

а. сляды́ — отпеча́тать следы́;

5. спец. (сделать оттиск) отти́снуть, отпеча́тать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напа́рстак, ‑тка, м.

Маленькі каўпачок, які надзяваецца на палец пры шыцці, каб не ўкалоць іголкай. [Арына].. знайшла ў шуфлядцы напарстак і пачала цыраваць. Карпаў. Тыдні праз тры я ўжо ўмеў шыць з напарсткам, умеў стачыць дзве полкі саматканага сукна. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́лаваць несов.

1. балова́ть, избало́вывать;

б. гасці́нцамі — балова́ть пода́рками;

2. (што) прост. игра́ть (с чем, чем);

~ваў нож і абрэ́заў па́лец — игра́л (с) ножо́м и поре́зал па́лец;

3. (каго) балова́ть (кого); потво́рствовать (кому);

ма́ці яго́ ба́луе — мать ему́ потво́рствует

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Міжыпа́рніца, міжы́пер(с)ніца, мізі́перніца, мізыперэ́сьніца ’прэласць, нарыў паміж пальцамі рук’, ’хвароба ног у кароў’ (Жд. 1, Чач., ТС; светлаг., Мат. Гом.; іўеў., Сцяшк. Сл.; лях., даўг., Сл. ПЗБ). Да між1 і перст (< прасл. pьrstъпалец’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цоп, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цопаць — цопнуць. [Уладзік:] — Узлез на хвою: што там у дупле робіцца? Засунуў руку, а мяне за палец — цоп нейкі звярок! Колас. [Рыбак:] — Раптам нейкі шчупачышча цоп за кручок — і на дно! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шахцёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шахцёра, уласцівы яму. Шахцёрская праца. □ — А наогул, Мікола ваш хлопец — во! — Аляксей паказвае вялікі палец левай рукі. — Ён тут да-а-аў дразда. Паказаў шахцёрскую хватку. Чыгрынаў. // Прызначаны для шахцёра. Шахцёрскае адзенне. Шахцёрская лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)