перакрыжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак., што.

1. Пакласці, правесці, перавязаць што‑н. накрыж. Гімнасцёрку на плячах перакрыжавалі дзве вільготныя паласы ад лямак парашута. Алешка.

2. перан. Сутыкнуць, пераплесці. А мы ж, брат, сустрэліся з ёй, пад Ржэвам. Вайна перакрыжавала нашы шляхі. Ракітны. // Скасаваць, перакрэсліць. Аўтаматызацыя і механізацыя, атамныя электрастанцыі, палёты на ракетах вакол зямлі нашчэнт перакрыжавалі ранейшы павольны тэмп жыцця. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уко́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. уколваць — укалоць (у 1 знач.).

2. Упырскванне чаго‑н. пад скуру, ін’екцыя. Доктар, які прыехаў неўзабаве пасля званка, зрабіў дзеду ўкол і загадаў сабраць яго ў бальніцу. Хомчанка.

3. Разм. Уколатае месца. Пакласці грэлку на ўкол.

4. перан. Заўвага, учынак, якія прычыняюць непрыемнасці, крыўдзяць, абражаюць каго‑н. Кожная .. сустрэча [Вольгі і Сашы] суправаджалася ўзаемнымі ўколамі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. Аберагаючы, не даць каму-, чаму-н. прапасці, загінуць, зберагчы цэлым.

З. дзяржаўную маёмасць.

З. здароўе.

З. прадукты ад цвілі.

З. успаміны (перан.: не забыць).

2. што. Пакінуць у сіле, у дзеянні.

З. за сабой права.

З. добрыя звычкі.

3. што. Не парушыць чаго-н.

З. умовы дагавору.

З. знешні спакой.

4. каго-што. Пакласці, размясціць так, каб не маглі знайсці (разм.).

Кнігу так захаваў, што я не знайшоў.

|| незак. захо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. захава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пача́так¹, -тку, м.

1. Першы момант ці першыя моманты якога-н. дзеяння, з’явы.

П. жніва.

У пачатку восені.

П. навучальнага года.

Пакласці або даць п. чаму-н. (пачаць).

2. Зыходны пункт, кропка.

У пачатку вёскі.

Весці свой пачатак ад чаго-н. (паходзіць ад чаго-н.). Браць п. (пачынацца).

3. Першакрыніца, аснова, асноўная прычына.

Арганізуючы п.

Стрымліваючы п.

4. мн. -ткі, -ткаў. Асноўныя палажэнні, прынцыпы.

Пачаткі дзяржаўнасці.

5. мн. Спосабы, метады ажыццяўлення чаго-н.

На калектыўных пачатках.

На грамадскіх пачатках (бязвыплатна — пра якую-н. работу, дзейнасць каго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́нуць¹, -ну, -неш, -не; сунь; су́нуты; зак.

1. каго-што. Усунуць, укласці ўсярэдзіну чаго-н., пад што-н., пакласці куды-н. спехам.

С. палена ў агонь.

С. ногі ў валёнкі.

2. Даць што-н. спяшаючыся, нядбайна, неахайна.

С. граблі ў рукі.

3. перан., каго-што і без дап.

4. што і без дап. Груба ўдарыць, стукнуць (разм.).

С. нажом у бок.

5. што і без дап. Паказаць што-н. са злосцю, з незадавальненнем; тыцнуць.

С. пропуск вахцёру.

Сунуць у лапу — даць хабар.

|| незак. со́ваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыпра́віцьпакласці прыправу; дадаць што-небудзь; прыладзіць, прымацаваць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’прыгатаваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), прыпра́ўка ’прыробка; прыладжванне, прымацоўванне’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ст.-бел. прыправити ’падрыхтаваць, зрабіць’. Рус. приправля́ть, припра́вить ’дадаваць (у ежу)’; ’выконваць разнастайныя работы па гаспадарцы’; ’майстраваць, прыладжваць’, укр. припра́вити ’прымацаваць, прыладзіць’; ’прыправіць’, польск. przyprawić ’прыладзіць, прымацаваць; прыправіць ежу’, чэш. připraviti ’падрыхтаваць; уладкаваць’, славац. pripraviť ’тс’, серб.-харв. припра́вити, славен. pripraviti ’тс’, балг. припра́вям ’дадаваць (у ежу)’. Прыставачны дэрыват ад *praviti, гл. пра́віць1, г. зн. ’падрыхтоўваць як належыць’. Усходнеславянскія і польскія значэнні агульнаславянскага дзеяслова семантычна проціпастаўлены паўднёваславянскім і славацкаму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.

1. каго-што. Накрыць, прыкрыць чым-н.

З. коўдрай.

З. твар рукамі.

2. што. Скласці, самкнуць што-н. раскрытае.

З. парасон.

З. кнігу.

З. вочы.

3. што. Загарадзіць, перагарадзіць (уваход, выхад і пад.), спыніць доступ куды-н.

З. уваход.

З. граніцу.

4. што. Спыніць, пакласці канец правядзенню, дзеянню, дзейнасці чаго-н.

З. сход.

З. прадпрыемства.

З. гандаль.

|| незак. закрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. закры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца (да 1 і 4 знач.); незак. закрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. закрыццё, -я́, н. (да 3 і 4 знач.).

З. сезона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскіда́ць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Кі́даючы, размясціць у розных месцах па паверхні або пакласці ў беспарадку.

Р. сена.

2. перан., каго-што. Прымусіць разысціся, раз’ехацца ў розных напрамках; размясціць у розных месцах.

Жыццё раскідала сяброў па свеце.

3. што. Разбурыць, разваліць.

Р. старую хату.

4. што. Дарэмна патраціць.

Куды грошы раскідаў — не ведаю.

5. што. Праараць уроскідку.

Р. дзве паласы.

|| незак. раскіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і раскі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раскіда́нне, -я, н., раскі́дванне, -я, н. і ро́скід, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбі́ць, узаб’ю́, узаб’е́ш, узаб’е́; узаб’ём, узаб’яце́, узаб’ю́ць; узбі́ў, -бі́ла; узбі́; узбі́ты; зак., што.

1. Ударам ці ўдарамі насадзіць, накалоць.

У. абруч на бочку.

У. вілкі на вожаг.

2. Надзець, насунуць на што-н. зверху або з цяжкасцю надзець што-н. вузкае, цеснае (разм.).

Ледзь узбіў паліто на плечы.

3. Лёгкімі ўдарамі зрабіць больш рыхлым, пышным, пеністым.

У. падушку.

У. смятанку.

4. Разбіць яйка на патэльню (разм.).

5. Паставіць, пакласці, павесіць што-н. на вельмі высокае, нязручнае месца (разм.).

Куды ты ўзбіў гэту скрынку?

|| незак. узбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ускла́сці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; зак.

1. каго-што. Пакласці на верх, паверх чаго‑н. Ускласці плуг на калёсы. Ускласці рэчы на воз. □ [Антон] нічога не кажучы запрог падводу, усклаў хлопца ды да бацькі. Быкаў. Трэба было ўскласці камель бервяна на перадок, а верх на заднюю вось. Галавач.

2. што. Урачыста пакласці. У дні свят і мінчане і госці з розных краін і гарадоў прыходзяць сюды, каб ускласці вянкі і букеты, каб выказаць яшчэ раз сваю пашану памяці герояў... В. Вольскі. І прыйдуць сюды піянеры са школы Ускласці на помнік вянкі. Тарас.

3. што. Даручыць што‑н. каму‑н. На Шалюту, як былога камандзіра атрада, усклалі абавязкі старшыні райвыканкома. Дуброўскі.

4. што. Абл. Надзець. Ганна Сымонаўна.. другі раз у жыцці апранула шлюбную сукенку. Затым усклала на шыю пацеркі, а яны ж — у некалькі радоў! Дубоўка.

•••

Ускласці (узваліць) на плечы каго, чые, каму — абцяжарыць чым‑н., звычайна справамі, працай, клопатамі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)