вы́бухнуць 1, ‑не; зак.

1. Узарвацца, разляцеўшыся на часткі. Вось адзін снарад выбухнуў зусім блізка. Васілёнак.

2. З сілай вырвацца адкуль‑н. Танк адразу нейк акамянеў на месцы, і полымя з дымам выбухнула з яго. Чорны.

3. перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць. Выбухнула забастоўка. Выбухнулі воплескі. □ Пажар той выбухнуў, як з грому, Хоць ён і меў свае прычыны. Колас. Жыў у тваёй маўклівасці прысуд. І, калі гнеў твой выбухнуў, раскуты, — Маё збавенне праз твае пакуты Прыйшло. Ды не пазбавіла пакут. Грачанікаў.

вы́бухнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да выбухаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Спрэчка, якая суправаджаецца крыкам, шумам і пад. Слова за слова — сварка разгаралася, як лясны пажар. Лынькоў. Свёкар не папускае.. [Любу] ў крыўду, але і яму абрыдне слухаць кожны дзень сварку і грызню. Васілевіч. // Абразлівыя словы, выразы; лаянка. Пайшлі праверкі і прамеры, Каб больш мець пэўнасці і веры І каб не выйшла перакосу І не зайсці ў чыю палосу, Во будзе крыку, будзе сваркі, — Няхай лепш цэлы будуць каркі. Колас. Не спрэчку трэба гнаць за дзверы, А, мабыць, сварку і разлад. Кусянкоў.

•••

Вязацца ў сварку гл. вязацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предупреди́ть сов.

1. (заранее известить) папярэ́дзіць; паве́даміць (зара́ней); перасцерагчы́ (ад чаго);

предупреди́ть об опа́сности папярэ́дзіць аб небяспе́цы, перасцерагчы́ ад небяспе́кі;

2. (предотвратить) прадухілі́ць; адхілі́ць; папярэ́дзіць;

предупреди́ть пожа́р прадухілі́ць (папярэ́дзіць) пажа́р;

предупреди́ть несча́стье прадухілі́ць (папярэ́дзіць) няшча́сце;

3. (опередить) апярэ́дзіць, вы́перадзіць;

предупреди́ть собы́тия апярэ́дзіць (вы́перадзіць) падзе́і;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шуга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць яркім полымем, палаць; вырывацца адкуль-н. (пра полымя і пад.); палымнець.

Шугаў пажар.

Шугае агонь. 3 акон шугала полымя.

Над лесам шугае зарыва.

2. перан. Праяўляцца, праходзіць бурна, імкліва.

На дварэ шугала вясна.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыліваць да твару (пра кроў).

Кроў шугае ў твар.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Парывіста дзьмуць, урывацца куды-н. (пра дым, пару і пад.).

Цяпло шугае ў твар.

5. каго-што. Падкідаць на руках, гайдаць, гушкаць.

Ш. імянінніка.

6. Рэзка падымацца ўгору, узлятаць.

Птушкі шугаюць угару.

Велічныя сосны шугаюць у неба (перан.: высяцца).

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Добра расці, буяць.

Шугае расліннасць.

|| аднакр. шугану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шуга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жар ’гарачае вуголле’, ’страснасць, заўзятасць’, разм. ’спёка’, ’гарачка’ (ТСБМ). Рус., укр. жар, польск. żar ’тс’, памор. žωr ’гарачае вуголле’, чэш. žár, славен. žâr ’гарачае вуголле’, ’полымя’, ’зарыва’, славац. žiar ’напал’, ’ззянне’, в.-луж. žar ’гарачае вуголле’, ’спёка’, ’заўзятасць’, балг., макед. жар, серб.-харв. жа̑р ’тс’. Ст.-рус. (XII ст.) жаръ ’вуголле, полымя’. Параўн. ст.-сл. жеравъ ’распалены’, ц.-слав. пожаръпажар’ (Міклашыч, Lex. paleosl.). Прасл. *žarъ ’гарачае (тлеючае) вуголле, спёка (ад яго)’, адкуль развіліся іншыя пераносныя значэнні. Значэнне ’гарачка’ магло ўзнікнуць і ў сувязі з уяўленнямі аб чырвоным колеры (параўн. жара, жары). Прасл. *žarъ < *gērъ, што звязана з гарэць (гл.), мае паходжанне з і.-е. кораня *g​her‑ ’горача’; ст.-інд. gharma ’гарачае вуголле, спёка’, ст.-грэч. θερμός, лац. formus ’цёплы’ і інш. Гл. Фасмер, 2, 35; Скок, 1, 592–593; Траўтман, 79; Покарны, 1, 495 (з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́каціць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак., што.

1. Коцячы, перамясціць куды‑н. Выкаціць бочку. Выкаціць бярвенні на бераг ракі. // без дап. Хутка выехаць. На плошчу.. выкаціў і спыніўся гарачы, запылены аўтобус. Брыль.

2. перан. Разм. Знішчыць агнём. Неяк зімой, яшчэ пры панах, іхнюю вёску амаль дашчэнту выкаціў пажар. Брыль. / у безас. ужыв. Мы самі ў гэтым млыне з бабамі і дзецьмі тулімся. Усё жытло агнём выкаціла. Чорны.

3. Разм. Вылучыць, вылупіць (пра вочы). Гаўрыла як сядзеў, так і [ш]лёпнуўся аб зямлю нежывы. Заўтра найшлі: ляжаў акалелы і піпку зубамі сцяў, а вочы на лоб выкаціў. Гарэцкі.

•••

Выкаціць (вылупіць) бельмы — здзіўлена, шырока адкрытымі вачамі глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́сці 1, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. замёў, ‑мяла, ‑ло; зак., каго-што.

1. Падмятаючы, сабраць у адно месца; змесці. Замесці смецце ў вугал. // Падмесці на скорую руку. Замесці падлогу.

2. Занесці, засыпаць (снегам, пяском і пад.). Замяла дарогу лютая зіма. Бядуля. / у безас. ужыв. — Нашу хату аднойчы перад вайной за адну ноч зусім замяло. Алешка.

•••

Замесці сляды (след) — знішчыць, утаіць тое, што можа быць доказам віны. Пажар учынілі самі паліцэйскія: раскраўшы і прапіўшы збожжа, яны хацелі замесці сляды свайго злачынства. Шамякін.

заме́сці 2, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. замёў, ‑мяла, ‑ло; зак.

Разм. Пачаць месці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́ха,

1. Прысл. да сухі (у 10, 11 і 12 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць вільгаці ў паветры. Устронцы каламі забілі Сімху і падпалілі яго хату. Было ўжо суха і горача. Ад гэтай хаты занялася другая, трэцяя — і пажар выкаціў амаль увесь гарадок. Лобан. // Пра адсутнасць вады, вільгаці дзе‑н. Пад густымі абамшэлымі лапамі елкі было суха, утульна. Лынькоў. Цяпер затое суха ў боце, Бо пад нагой зімовы лёд. Астрэйка.

3. безас. у знач. вык. Пра адчуванне сухасці (у роце, горле). [Завішнюк] пачуў, што голас у яго стаў сіпаты, пачуў яшчэ, што горка ў роце і суха — не павярнуць языком. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суня́цца сов.

1. уня́ться; (о боли — ещё) ути́хнуть; смягчи́ться;

суня́ўся го́ман — уня́лся шум;

суня́ўся пажа́р — уня́лся пожа́р;

суня́ўся боль — уняла́сь (ути́хла, смягчи́лась) боль;

2. (перестать двигаться) останови́ться;

3. (стать смирным) уня́ться, успоко́иться; угомони́ться;

дзе́ці сунялі́ся і ле́глі спаць — де́ти уня́лись (успоко́ились, угомони́лись) и легли́ спать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ву́ліца ж., в разн. знач. у́лица;

в. Пу́шкінау́лица Пу́шкина;

на пажа́р збе́глася ўся в. — на пожа́р сбежа́лась вся у́лица;

уплы́ў ~цы — влия́ние у́лицы;

бу́дзе і на на́шай ~цы свя́тапогов. бу́дет и на на́шей у́лице пра́здник;

вы́кінуць на ~цу — вы́бросить на у́лицу;

зялёная в. — зелёная у́лица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)