папаўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць поўным; патаўсцець. Шчочкі папаўнелі. □ Ніна ў адзін момант акінула Веру позіркам і з прыемнасцю заўважыла, што тая папаўнела. Сіўцоў. — Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Вось і я хачу трошкі папаўнець. Васілёнак.

2. Стаць паўнейшым, павялічыцца ад дабаўлення чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашчыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Раздзяліць шчыпком надвае. Генерал устаў, узяў каля печы венік. Вылузаў з яго дубчык і даў зламаць. Ражэ перашчыкнуў яго ў двух пальцах. Алешка. Перастаўшы гайдацца, .. [грак] пасядзеў у спакоі, нібыта нешта думаў ці разважаў, потым прымерыўся да ніштаватай галінкі, сціснуў яе ў моцнай дзюбе і перашчыкнуў, як нажніцамі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піся́г, ‑а, м. і піся́га, ‑і, ДМ ‑сязе, ж.

Тое, што і пісага. Белы пісяг ад колішняй раны цераз усю шчаку Крыварота здаўся Антону зусім звычайным. Ермаловіч. Спіна ў Івана паліла агнём, на кашулі цямнеўся руды пісяг, але Іван быў рады сваёй перамозе. Кудравец. Толькі на шчацэ гарэла пісяга, нібыта Раман прыйшоў у хату з марозу. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдра́цца, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; ‑дзяромся, ‑дзерацеся; зак., да каго-чаго.

Выкарыстаць што‑н. як зачэпку для заўвагі, папроку, абвінавачання, часцей неабгрунтаваных. Прыдрацца да слова. □ У семінарыю [Жылуновіча] не прынялі: прыдраліся да таго, што нібыта перарос. С. Александровіч. // Абвінаваціць, унікнуць каго‑н. у чым‑н. без дастатковых падстаў. Нават самыя прыдзірлівыя прарабы і майстры не маглі прыдрацца да .. начальніка будоўлі. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыту́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Прыйсці пяшком, звычайна з цяжкасцю або марудна. [Песенька] мог прытупаць «незнарок» у барак ці ў дом на наваселле — там заўсёды і адказчык ён, і дарадчык лепшы, і закон. Русецкі. Стары Лявон прытупаў, выцер вочы, Нібыта лепш стараўся разглядзець, Сказаў няголасна: «Я знаў, сыночак, Што будзеш чалавекам — маладзец». Чэрня. Марознай лістападаўскай раніцай прытупаў Амелька ў родную вёску. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пая́ць ’злучаць металічныя часткі пры дапамозе расплаўленага металу’ (ТСБМ). Укр. пая́ти, рус. пая́ть ’тс’, ст.-рус. паяти ’каваць’. Узыходзіць да прасл. sъ‑pojiti, параўн. польск. spoić, чэш. pojiti, spojiti ’злучаць’, славен. spojíti, серб.-харв. спо̀јити, ц.-слав. съпоити ’злучаць, звязваць, спаяць’ (Фасмер, 3, 224). Далей збліжаюць з паі́ць, піць (Махэк₂, 427; Кіпарскі, ВЯ, 1956, 5, 135), пацвярджаючы наступнымі паралелямі: фін. juottaa, эст. joota абазначаюць ’паіць’ і ’паяць’ — метафарычна гэта выражалася такім чынам: абодва кавалкі нібыта «напойваліся» кроплямі растопленага металу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тата́кнібыта, быццам’ (Сцяшк. Сл.), ’так як’ (Бузук, Паўдн.-бел.), та́тык ’як бы, нібы’ (мін., навагр., Стан.), татэ́к ’як’: рыжы, татэ́к я́годка (ПСл). Параўн. балг. та́тък ’там’, дыял. та́така ’далей, туды’. Са спалучэння та і так (гл.), або так як з прыпадабненнем к > т у пачатку слова, параўн. таек, гл. Балгарскія формы не зусім пераканальна разглядаюцца як спалучэнне часціцы і злучніка ta (гл. та) з падвойнай партыкулай t‑k (як у тутака), гл. ESSJ SG, 2, 647.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

быццам, быццам бы, бы, нібы, нібыта, як, як быццам, як бы, што, усё роўна як, накшталт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца паўнейшым; напаўняцца да краёў. Гумно паўпела з кожным годам, — І багацеў хлявец прыплодам. Колас. Струменіць Крыніца, Не спіць Працаўніца, Каб рэкі паўнелі, Дубровы шумелі, Цвілі ля вады Маладыя сады! Дзеружынскі.

2. Станавіцца паўнейшым; таўсцець. — Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызнава́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; ‑знаем, ‑знаяце; незак., каго-што.

1. Незак. да прызнаць.

2. Праяўляць станоўчыя адносіны, адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н., лічыць каго‑, што‑н. аўтарытэтным, важным. Зусім другая справа паляванне, яго толькі і прызнаваў Адам. Шынклер. Высокі ростам, хударлявы з твару, сівы як лунь, ён быў здаровы і моцны, нібыта дуб. Фэлька не прызнаваў ні дактароў, ні шаптуноў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)