вы́слізнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца. Рыба выслізнула з рук.

2. перан. Разм. Хутка і непрыкметна выйсці, уцячы адкуль‑н. Ціхенька, каб [мама] не заўважыла, дзяўчынка выслізнула за дзверы і выбегла на вуліцу. Арабей. [Камандуючы:] — Закрывайце ўсе шляхі адыходу ворагу, забіце, зашпаклюйце апошнія шчыліны, праз якія ён можа выслізнуць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да накрапаць.

2. Падаць рэдкімі кроплямі (пра дождж). А дождж то сціхне, то накрапвае, То сыпане, як з поўнай жмені. Хведаровіч. / у безас. ужыв. Ціха, амаль непрыкметна, пачало накрапваць, але шуму дажджу не было чуваць, бо яго глушыў няўціхны гул рачных хваль. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакараце́ць, ‑ее; зак.

Стаць карацейшым, меншым па даўжыні. Сукенка пакарацела. □ Цяпер вуліца нібы пакарацела: неяк зусім непрыкметна мінаем адно скрыжаванне, другое, і вось ужо адкрылася наперадзе .. прывакзальная плошча. Савіцкі. // Стаць менш працяглым у часе. Быў канец лютага, ночы ўжо намнога пакарацелі, і таму, ледзь толькі змерклася, брыгада рушыла ў паход. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразумне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць разумным, разумнейшым. Непрыкметна ў дзетдоме перамяніліся яны [хлопцы], інакшымі сталі. Выраслі, узмужнелі, паразумнелі. Нядзведскі. // Стаць больш разважлівым; абдумацца. [Зося:] — Ты зверам робішся! У цябе душа, як у гада. Я думала, што ты паразумнееш, што ты будзеш магчы пераступіць часамі і высокі цяжкі парог, калі трэба. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́па, ‑ы, ж.

Спец. Акон, траншэя, падкоп, які капаецца ў напрамку да пазіцыі праціўніка для паступовага і скрытага набліжэння да яго. // Спосаб капання такіх траншэй і пад. Перакідная сапа. Лятучая сама,

•••

Ціхай сапайнепрыкметна, цішком. Ці сапай ціхаю, ці проста напралом — Нам гэта добра невядома — Прыдбаў пасаду важную Пахам. Маеўскі.

[Фр. варе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шумо́к 1, ‑мку, м.

Разм. Невялікі, слабы, лёгкі шум (у 1 знач.). У зале стаяў стрыманы шумок. Колас.

•••

Пад шумокнепрыкметна, незаўважна; маскіруючыся, прыкрываючыся чым‑н.

шумо́к 2, ‑мку, м.

Разм. Тое, што і шум ​2. [Кучучыха:] — Вазьмі, дзеўка, лыжку ды шумок трошкі пазбірвай, а я тым часам чаго пагляджу. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змы́цца, змыюся, змыешся, змыецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ад мыцця сысці, знікнуць (звычайна пра тое, што забруджвае, робіць нячыстым). Смала змылася. Фарбы змыліся. Плямы змыліся.

2. перан. Разм. Знікнуць, пайсці адкуль‑н. (хутка, непрыкметна). — Немцы ў Зарэччы ёсць? — ціха спытаў Валодзя ў старога. — Днём былі. .. Нанач змыліся. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубі́на, ‑ы, ж.

1. Тоўстая, звычайна дубовая палка. Дзед непрыкметна падабраўся кустамі да карнікаў і, высока ўзмахнуўшы дубінай, аглушыў аднаго ў зялёнай касцы. Шчарбатаў. Віктар мігам падскочыў і забіў [змяю] дубінаю. Маўр.

2. Пагард. Пра тупога, някемлівага чалавека. — О, ты разумны! ты ўсё ўмееш. А пяць ды два не зразумееш. Дурны ў задачах, як дубіна! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непазна́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які яшчэ не вывучаны. Непазнаныя законы прыроды. / у знач. наз. непазна́нае, ‑ага, н. [Прафесар] непрыкметна кантралюе думкі, накіроўваючы іх туды, дзе пачынаецца яшчэ непазнанае ім, дзе блукае ён штодня са сваімі шуканнямі. Галавач.

2. Такі, якога не пазналі, не апазналі. Разумней за ўсё было б .. [Алесю] кінуць гэтую вёску і непазнаным паехаць назад. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўпрыця́м, прысл.

Разм.

1. Непрыкметна; неўзаметку. З сарамлівай дзяўчынкі.., невясёлае маленства якой ахоўвалі партызанскія заставы, пасля перамогі зусім неяк неўпрыцям вырасла Люда. Брыль. Ужо на світанні.. [Іван] не ўтрымаўся і неўпрыцям задрамаў, уткнуўшы твар у калені. Быкаў.

2. Няўцям, не прыйшло ў галаву. — А ты любіш чытаць? — пытаецца майстар .. Яму, відаць, зусім неўпрыцям, што гэтым пытаннем, ён закрануў найбольш жывое месца ў душы свайго памочніка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)