стралкава́цца, ‑куецца; незак.

Пускаць парасткі; ісці ў стрэлкі. Рэпа, рэдзька пры позневеснавой і чэрвеньскай сяўбе ў сухое надвор’е вельмі хутка стралкуюцца. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́ншаць, ‑ае; зак.

Зменшыцца, убавіцца (у колькасці, аб’ёме). Па рэчцы ўгадвалі і надвор’е: зменшала вада пад вечар — заўтра з раніцы будзе дождж. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

золь, ‑і, ж.

Сырое, пранізлівае халоднае надвор’е. Ні зімовая сцюжа, ні летняя спёка, ні золь, ні дождж не спынялі работы на будоўлі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хало́дна,

1. Прысл. да халодны (у 11 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра халоднае надвор’е. На дварэ марозна. На дварэ халодна. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што. Паставіць знак, памеціць пэўным чынам.

З. патрэбнае месца ў лесе.

2. без дап. або са злуч. «што». Сказаць што-н., уставіць у размову. «Сёння будзе добрае надвор’е», — зазначыў сусед.

|| незак. зазнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капры́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Беспадстаўнае, але настойлівае жаданне, патрабаванне чаго-н., недарэчная задума, дзівацтва.

Дзіцячы к.

2. перан., чаго. Што-н. нечаканае, выпадковае ў той ці іншай сферы жыцця.

К. моды.

К. прыроды.

|| прым. капры́зны, -ая, -ае.

Капрызнае надвор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́віцца, пра́ўлюся, пра́вішся, пра́віцца; незак.

1. Папраўляцца, ачуньваць (пасля хваробы); паўнець (разм.).

Хворы пачаў п. П. на добрых харчах.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца лепшым.

Надвор’е пачало п.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адбывацца, служыцца.

Правіцца абедня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́кры, -ая, -ае.

1. Насычаны вільгаццю.

М. снег.

Мокрае адзенне.

2. Дажджлівы, сыры (пра надвор’е; разм.).

М. год.

Вочы на мокрым месцы ў каго (разм.) — пра таго, хто часта плача.

Мокрае месца застанецца ад каго (разм.) — ужыв. як пагроза расправіцца з кім-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непостоя́нный няста́лы; (неустойчивый) няўсто́йлівы; (изменчивый) зме́нлівы;

непостоя́нный челове́к няста́лы чалаве́к;

непостоя́нная пого́да няўсто́йлівае (зме́нлівае) надво́р’е;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прачы́стая, ‑ай, ж.

Адно з царкоўных свят — дзень смерці багародзіцы (15 жніўня ст. ст.). Аднойчы, памятаю, туды недзе пад прачыстую, добрае ўсталявалася надвор’е. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)