Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
надво́р’е, -я, н.
Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы.
Зводка надвор’я.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
надво́р’еср. пого́да ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
надво́р’е, ‑я, н.
Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы. Добрае надвор’е. Дрэннае надвор’е. Зводка надвор’я. □ Ужо некалькі дзён цягнецца дажджлівае надвор’е.Маўр.Надвор’е стаяла цёплае, лагоднае, з сухім лёгкім ветрыкам.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Надвор’е 6/23; 7/372
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НАДВО́Р’Е,
стан атмасферы ў той ці іншай мясцовасці ў пэўны момант або за абмежаваны прамежак часу (суткі, месяц, год). Шматгадовы рэжым Н. наз.кліматам. Абумоўлена фіз. працэсамі, якія адбываюцца пры ўзаемадзеянні атмасферы з космасам і зямной паверхняй. Пастаянна зменьваецца. Перыядычныя яго змены абумоўлены вярчэннем Зямлі вакол сваёй восі (сутачны ход) і вакол Сонца (гадавы ход), неперыядычныя — працэсамі цыркуляцыі атмасферы (на Беларусі пераважна ў выніку заходняга пераносу паветраных мас). Характарызуецца прыблізнымі, спрошчанымі тэрмінамі (халоднае, цёплае, гарачае, сухое, дажджлівае) або сукупнасцю значэнняў метэаралагічных велічынь (т-ра і вільготнасць паветра, скорасць і напрамак ветру, воблачнасць, сонечная радыяцыя, атм. ападкі і інш.) і атмасферных з’яў (дождж, туман, навальніца і інш.). Падрабязную характарыстыку фактычнага Н. даюць назіранні метэаралагічных станцый, чаканае Н. — прадмет прагнозаў надвор’я. Для прадказання Н. на невял. тэрыторыях карыстаюцца таксама мясц. прыкметамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
надво́р’ен. Wétter n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Надво́р’е1 ’месца па-за жылымі пабудовамі; дворышча’ (Нас., Яшк., Федар.), параўн. укр.надвірʼя, рус.надворье, польск.nadworze, чэш.nádvoři — усё да надвор ’вонкі, не ў памяшканні’ (месца), гл. двор, надворак.
Надвор’е2 ’чыстае паветра, пагода’ (Нас.), ’надвор’е’ (Сл. ПЗБ, ТС), надворʼя ’надвор’е, пагода’ (Бяльк.), рус.надворье ’тс’. Да надвор ’вонкі, не ў памяшканні’ (стан паветра і інш.), гл. двор.
Надвор’е3 ’медыц. стул’ (ТС). Эўфемізм, да папярэдняга слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
золь, -і, ж.
Сырое, пранізлівае халоднае надвор’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
макрэ́ча, -ы, ж. (разм.).
Сырасць, дажджлівае надвор’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)