всоса́ть сов. усмакта́ць, увасса́ць;

всоса́ть с молоко́м ма́тери усмакта́ць з малако́м ма́ці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ма́ця ’матка’ (Пан. дыс.). Да ма́ці1 (гл.). Нязвыкласць канчатка ‑і ў наз. ж. р. прывяла да мены яго на ‑я, таму што форма маці разумелася ва ўшацкіх гаворках як Р. скл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гераі́ня, ‑і, ж.

Жан. да герой.

•••

Маці-гераіня гл. маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́бячы

1. прил. (исполненный любви) лю́бящий;

~чая ма́ці — лю́бящая мать;

2. дееприч. любя́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сысу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Дзіцяня млекакормячай жывёліны, якое ссе маці.

2. Немаўля (разм., жарт.).

3. перан. Малады, нявопытны ў якой-н. справе чалавек.

|| памянш. сысуно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ма́тэр ’матка боска’ (Нас.). З лац. māterмаці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́тухна (паваж.) ’маці’, ’фамільярны зварот да жанчыны’ (паэт.), ’блізкая, родная’ (ТСБМ, Нас.; любан., Нар. словатв.), мату́люхна ’мамачка’ (Нас.), ст.-бел. матухна ’тс’ (XV ст.); рус. смал., калуж. ма́тухна, мату́хнамаці, мамачка’, польск. matuchna. Паўночнаславянскае. Утворана ад маці (< mat‑) пры дапамозе суфікса ‑ux‑a (параўн. рус. паўн. ма́туха, мату́ха ’матухна’, ’старэйшая ў сям’і жанчына’), пашыранага суфіксам ‑ъnа. Суфікс ‑exъn‑a сустракаецца ў серб.-харв. асабовых імёнах: Matehna = Matej.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзінакро́ўны, -ая, -ае.

1. Які паходзіць ад аднаго бацькі, але розных маці (пра дзяцей).

Адзінакроўныя браты.

2. Які звязаны агульнасцю паходжання (пра аднапляменныя супольнасці, братэрскія народы і пад.).

Адзінакроўныя народы.

|| наз. адзінакро́ўе, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́шчыцца, -шчуся, -шчышся, -шчыцца; незак., да каго і без дап.

3 ласкаю гарнуцца да каго-н.; старацца ласкай выклікаць ласку ў адказ.

Л. да маці.

|| зак. прыла́шчыцца, -ла́шчуся, -ла́шчышся, -ла́шчыцца.

|| наз. ла́шчанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кормя́щий

1. прич. які́ (што) ко́рміць;

2. прил. ко́рмячы;

кормя́щая мать ко́рмячая ма́ці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)