вы́лезці, -зу, -зеш, -зе; -лез, -зла; -лезь; зак.

1. Выйсці адкуль-н., чапляючыся за што-н. рукамі і нагамі.

В. з глыбокага рова.

2. Выйсці адкуль-н., прыклаўшы намаганні.

В. з вагона.

В. з даўгоў (перан., разм.).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выступіць, паказацца адкуль-н., выбіцца; прабіцца.

Косы вылезлі з-пад хусткі.

Вылезла маладая траўка.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпасці (пра валасы, шэрсць); выліняць.

Вылезла шэрсць.

|| незак. выла́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́лачка 1, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да галка ​1; маладая галка. Без роднай мамачкі заклююць галачкі. З нар.

га́лачка 2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да галка ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зо́ркасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць добра бачыць; вастрыня зроку. Зоркасць вока маладая Смугу праб’е, прарэжа цьму. Колас.

2. перан. Праніклівасць, уважлівасцю назіральнасць. Калі мы гаворым аб прадбачлівасці Багдановіча-крытыка, гэтым лішні раз падкрэсліваем яго праніклівасць, глыбіню ягонае зоркасці. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Маладая карова, якая яшчэ не цялілася; цялушка. Прыкрыў цянёк сваім крылом Кароў паважных, цёлак тлустых. Панчанка. — На гэтай ферме каля двухсот дойных кароў, — працягваў .. [Яўген], — ды цёлкі і сёлетнія цяляты. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насе́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і насядзе́цца, ‑сяджуся, ‑сядзішся, ‑сядзіцца; ‑сядзімся, ‑седзіцеся; зак.

Доўга, многа пасядзець. Маладая ўжо наседзелася дома і ёй пара было выходзіць на работу. Чарнышэвіч. — Насядзеўся за дзень. Не хачу. Надакучылі вы ўсе мне! — аж крыкнуў Генадзь. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Інструмент для развядзення зубоў пілы.

2. Абл. Разведзеная з мужам жанчына. [Брыгадзір:] — Жыве тут адна разводка. У краме працуе. Маладая, без дзяцей. Навуменка.

3. Спец. Вадкая сумесь; раствор. Вадкая разводка бактэрый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрумя́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разрумяніць.

2. у знач. прым. Які разрумяніўся, стаў чырвоным. Першыя промні, як першы пушок На маладым разрумяненым твары. Тармола. Гэта маладая рабіна прытулілася да магутнага дрэва і, разрумяненая, дрэмле ў ціхай засені. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́растакмаладая галінка расліны, якая вырасла ад больш старога сцябла або ствала, флянс; сцябло расліны’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб.). Дэрыват ад парасці < расці (гл.) з суф. ‑ак. Па́раска ’тс’ (Сл. ПЗБ) утворана ад таго ж дзеяслова з суф. ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабылі́цамаладая рослая кабыла; жаробка’ (ТСБМ, ТС). У гаворках як быццам не адзначана. Магчыма, запазычанне з рус. кобылица ’тс’, якое да прасл. kobylica (памянш. яд kobyla). Зах.-бел. кабыліца (назва грыба — Сцяц.) — або рэлікт, або таксама запазычанне з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маладажэня, молодожэня ’хлопец ці дзяўчына перад вяселлем’ (ТС). Відавочна, з польск. młodożeństwo ’тс’, młodożeniec ’малады’. На Палессі пашыраны назвы малады і маладая ’шлюбная пара ў час вяселля’. Параўн., аднак, серб.-харв. младо́жења ’жаніх’, ’малады (у час вяселля)’. Магчыма, гэта палескі архаізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)