Саўлы́га ’грубы чалавек’ (Мат. Маг.). Відаць, з шалы́га ’махляр’ (Нас.) (гл.) пад уплывам соўгаць(ца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нарочна ’знарок, спецыяльна’ (Сл. ПЗБ), на́рачна ’тс’ (Яруш.), нарошна ’тс’ (Бяльк.), нарошне ’знарок, наўмысна’ (ТС, Ян.), нарошні ’тс’ (Яўс., Мат. Маг.), нарошня ’тс’ (Мат. Маг.). Гл. нарок. Адрозненні ў фанетыцы адлюстроўваюць пераход чн > шн, параўн. рушнік, і розныя склонавыя формы прыметніка нарочны, ад якога ўтвораны прыслоўі (гл. Карскі 2–3, 73).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нібы́та ’быццам’ (Нас., Касп., Янк. 1), нібы́тта ’тс’ (Мат. Маг.; мсцісл., З нар. сл.). Гл. нібы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўпру́га ’пояс’ (бых., Мат. Маг.). Да папруга (гл.). Паў- (замест па‑) у выніку дзеяння народнай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прэ́рах ’прарэх’ (Мат. Гом.), прэрых ’тс’ (Мат. Маг.). Гл. прарэх. Аб пераходзе а > э гл. прэміна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мля́на ’млосна, млява’, мляны ’слабы’ (Мядзв., Бяльк.; чав., Мат. Маг.; навагр., Сл. ПЗБ). Да млець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяжні́к ’мяжа’ (чачэр., Жыв. сл.; бых., Мат. Маг.), мяжніца ’сцяжынка ў полі’ (Касп.). Да мяжи (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Намне́сь ’нядаўна’ (Грыг.), ’учора’ (маг., Мат.). Згодна з Карскім, з *на дьньcь (Карскі 2–3, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лутачок ’адтуліна ў жорнах, адкуль сыплецца мука’ (шкл., Мат. Маг.). З латачок. Да латак 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люга́вы, люга́вый ’добры, хвацкі (пра танец)’ (клім., Мат. Маг.), смал. люга́вый ’ласкавы, мілы, ветлівы, ліслівы’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)