Ле́гчы, ле́гшы, ле́гці, ле́хчы, стол. лі́гты, драг. ле́жтэ ’легчы’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нас., Сцяшк.; Лучыц-Федарэц, Вярэніч, вусн. паведамл.), ’настаць’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Укр. лягти, лягчи, рус. лечь, паўн. легчи́, якут. легти́, ст.-рус. лечи, лещи, польск. lec, чэш. lehl ’лёг’, мар. ľéžu ’лягу’, ст.-чэш. léci, славен. lę́či, серб.-харв. ле̏ћи, ст.-слав. лешти. Прасл. leg‑ti — першасны інхаатыў ад ležatiляжаць’, і.-е. *legh‑ ’легчы, ляжаць’ (Слаўскі, 4, 92–93; Фасмер, 2, 490). Драг. ле́жтэ мае ‑ж‑ замест ‑г‑ пад уплывам лыже́тэляжаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пластава́ць ’паўзці па-пластунску’ (ТСБМ; ворап., маст., Сл. ПЗБ; Нар. Гом., Стан.). Першапачаткова азначала ’ляжаць пластом (пра чарнаморскіх казакоў)’, параўн. укр. пла́стати ’паўзці’, ’ісці грузнуўшы, вязнуць’, ’падкрадвацца’, бел., рус. пласту́н ’разведчык, які рухаецца пластом’: пластуны ляжаць пластом у чаратах і плаўнях, падпільноўваючы ворага і патаемна падпаўзаючы да яго (Даль, 3, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абло́га, ‑і, ДМ, ‑лозе, ж.

1. Даўно не воранае поле, звычайна пакрытае дзірваном, травой. Узараць аблогу. □ За бульбай — аблога, зарослая піжмай, паўзучымі рамонкамі і яшчэ нейкай дзікай травой. Рылько. — Ляглі кругом нечапаныя аблогі, — уставіў Кукарэка. — Адзін сівец... Шчарбатаў.

2. Акружэнне войскамі умацаванага пункта (горада; крэпасці, раёна і пад.) з мэтай яго захопу. Шарэла... Аблогай ачэплен быў гай, Бой глухнуў у вольхах старых... Лойка. // Абкружэнне ўчастка лесу з мэтай правядзення аблавы.

•••

Ляжаць аблогай гл. ляжаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

печ, ‑ы, ж.

1. Цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу. Абстаноўка была самая звычайная: вялікая печ з шырокім тапчаном насупроць, стол з доўгімі лавамі. Бядуля.

2. Спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі якіх‑н. матэрыялаў награваннем. Сушыльная печ. Плавільная печ.

•••

Галандская печ — пакаёвая печ для абагрэву, звычайна кафляная.

Доменная печ — тое, што і домна.

Мартэнаўская печ — печ спецыяльнай канструкцыі для выплаўкі сталі.

Ляжаць на печы гл. ляжаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжым, ‑лежыце; незак.

Ляжаць з прыўзнятай верхняй часткай тулава, звычайна апіраючыся на што‑н. На яго месцы ў крэсле сядзеў Караба, а на канапе паўляжаў.. Лапшоў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абло́г1, аблога ’неапрацаваная зямля, поле, якое не ўзорваецца некалькі год’, аблогаваць ’зарастаць дзірваном’ (Нас.), аблогам ляжаць ’хварэць’ (КЭС) < ob‑logъ, гл. лог, легчы, ляжаць. Рэканструкцыя на падставе ўкр. обліг, польск. obłóg, славац. obľah. Арэал недастатковы для праславянскай рэканструкцыі. Гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 43.

Абло́г2, аблу͡ог ’пчолы перад раеннем’ (Сержп.) да аблажыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжа́ч ’гультай’ (свісл., Сл. ПЗБ), макед. лежач, легач, балг. боцеўградск. лежач ’тс’. Прасл. Iežačь < lezati > ляжаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпо́лак ’дошка гарбыль’ (Шат.). Укр. припо́лок ’дошка-аснова каля печы, на якой ляжаць дошкі падлогі’. Параўн. апо́лак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёгма (ляжаць), ле́гма, лі́гма, логма, ле́жма ’лежачы’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Укр. легма, лігма, лежма, лежмом, лезьма (лежати), рус. лёгма лежать, польск. люблінск. legma leżeć, славен. lę̑goma. Да легчы, ляжаць < legti (Слаўскі, 4, 117). Суфікс ‑ъma т. скл. даволі часта ў бел. гаворках утварае падобныя прыслоўі з інфінітывам: крычма крычаць, бегма бегчы, драг. прісьма просэ́тэ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

одр м., уст. ло́жа, -жа ср., пасце́ль, -лі ж.;

лежа́ть на сме́ртном одре́ ляжа́ць на смяро́тным ло́жы (смяро́тнай пасце́лі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)