брыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Надзяваць аброць, пятлю вяроўкі на галаву, шыю жывёліны; браць на вяроўку. Пад вечар нейкія коннікі напалі на нас і сталі брытаць падласую цёлачку. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільсні́цца і льсні́цца, ‑ніцца; незак.

Блішчаць, адсвечваць (пра гладкую паверхню). Паравозік быў зроблены з бярозы-чачоткі, ільсніўся, як шкло. Пестрак. Дарога гладкая, слізкая, бліскучая. Ільсніцца сліпучы белы снег. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастаўні́к, ‑а, м.

Загарадка для жывёлы ў полі. На пастаўнік Пагоніць статкі красавік, Тады змятае неба Апошні снег — Паскрэбак. Лужанін. Ад маладой травы на пастаўніках нясло мядовым водарам. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́пліска, ‑і, ДМ ‑лісцы; Р мн. ‑сак; ж.

Разм. Кій, палка. Не трапіла пад рукі попліскі на дварэ, дык .. [дзядзька] ускочыў у хату і крычыць жонцы: — Давай сякеру! Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саймава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.

Разм. іран. Удзельнічаць у саймаванні, раіцца, дамаўляцца. А мы ўсё цікуем так, каб саймаваць у чатырох сценах ды яшчэ і дзверы шчыльней зачыніць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хво́расць, ‑і, ж.

Разм. Хвароба, недамаганне, хваравіты стан. Хворасць у дзеда з гадамі не прайшла, а большала. Сачанка. У Мікалаеўшчыне розныя рэўматычныя хворасці выганялі з дапамогай мясцовай гразі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адабра́цца, адбярэцца; зак.

Страціць здольнасць рухацца, дзейнічаць у выніку хваробы ці здранцвець ад напружанай працы або страху, хвалявання і пад. [Якуб Колас] сядзеў за сталом.. і працаваў, пакуль не адбярэцца рука. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашаламані́цца, ‑маню́ся, ‑мо́нішся, ‑мо́ніцца; зак.

Абл. Тое, што і ашаламіцца. Адам Бародзіч як бы крыху ашаламаніўся ад гэтай Галенінай гаворкі. Чорны. Прахапіліся [хлопцы] і ашаламаніліся: давай ісці назад у Нясвіж! Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падагульне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падагульняць — падагуліць.

2. Вынік чаго‑н., вывады. Маралі, якімі заканчваюцца байкі, часта бываюць не абагульненнем ці хлёсткім падагульненнем, а звычайным растлумачэннем. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўро́блены, ‑ая, ‑ае.

Які ніколі або даўно не ўрабляўся (пра зямлю, глебу і пад.); неапрацаваны. Больш за ўсё турбавала дзядзьку тое, што на новым месцы была няўробленая, недагледжаная зямля. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)