адкруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскруціўшыся, аддзяліцца. Вось адзін сноп .. стаў разлазіцца, аб’язджаць, пэўна перавясла было нямецкае ці адкруцілася. Мележ. // Адшрубавацца. Шруба адкруцілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павярнуўшыся, адкрыцца. Кран адкруціўся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зламацца, адарвацца ад пакручвання ў розныя бакі; перакруціцца. Спелая макаўка лёгка адкруцілася.

4. Кончыць круціцца, адкружыцца. Адкруціліся пары ў вальсе.

5. Разм. Ухіліцца, вызваліцца ад чаго‑н. з дапамогай выдумак, хітрыкаў; пазбегнуць чаго‑н. Пасля таго, як.. [факір] зразумеў, што адкруціцца ніяк не выпадзе, ён шмат што нам расказаў. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзіўля́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер ад здзіўляць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які выклікае здзіўленне; нечаканы, незвычайны. Са здзіўляючай лёгкасцю Ірына магла спакойна круціцца цэлы вечар на танцульках, хоць заўтра трэба было ісці здаваць чарговы залік. Краўчанка.

3. Дзеепрысл. незак. ад здзіўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скура́т, ‑а, М ‑раце, м.

Разм. Кавалак, абрэзак скуры. Падшыць валёнкі скуратом. □ Сплеценыя лапці Рыгор падшывае скуратом ад старога хамута, падлажыўшы пад яго сукенку для цеплыні. Пальчэўскі.

•••

Як скурат на агні (круціцца, выкручвацца) — даказваць сваю непрычыннасць, невінаватасць у якой‑н. справе, звычайна нядобрай, выгароджваць сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Верцяла, зах.-палес. вертʼола́ ’вір у рацэ, возеры; на месцы, дзе б’е крыніца’ (Яшк.). Узнікла ў выніку пераносу значэння; параўн. славац. vrtielka ’ўсё, што круціцца’, макед. вртелка ’матавіла’ < vьrtěti ’круціць’ (Талстой, Геогр., 225).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскруці́ць, -ручу́, -ру́ціш, -ру́ціць; зак.

1. што. Развіць звітае, скручанае.

Р. дрот.

2. што. Разгарнуць, разраўняць (што-н. скручанае).

Р. вуду.

3. што. Разгарнуць, зняць (што-н. наматанае, накручанае).

Р. шалік.

4. што. Прымусіць круціцца з узрастаючай хуткасцю.

Р. кола.

5. што. Пашырыць у дыяметры.

Р. дзірку.

6. перан., каго. Зрабіць каго-н. вядомым, папулярным (разм.).

Р. маладога спевака.

|| незак. раскру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раскру́чванне, -я, н. і раскру́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́ці, прыназ.

Разм. Тое, што і супраць. [Марыля:] Што адзін зробіш проці ўсіх? Не ідуць, мой сынок, рэчкі ўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру. Купала. І наш асёл за працу ўзяўся шчыра: Як можна, вушы свае шырай Ён растапырыў, распрастаў І проці сонца стаў. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. Абматаць сябе чым‑н., укруціць сябе ў што‑н.; загарнуцца. Адкруціцца коўдрай.

2. Абвіць сабой што‑н., размясціцца вакол чаго‑н. Змяя абкруцілася вакол дрэва.

3. Абысці, аб’ехаць, абляцець вакол чаго‑н. Мінутная стрэлка абкруцілася вакол сваёй восі.

4. Разм. Ажаніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крутня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле дзеясл. круціць (у 2, 6 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. круціцца (у 2, 4, 5 і 7 знач.).

3. Падман, махлярства. Адбыў кару, вярнуўся ў сяло — ну, думалі, зразумеў ён, што крутнёй ды зладзействам на свеце не пражывеш. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выкруціцца.

2. Разм. пагард. Круціцца; прыхарошвацца. Адэля ў бакоўцы заўзята выкручвалася перад люстэркам. Броўка.

3. Зал. да выкручваць.

•••

Выкручвацца вужом перад кім — а) падманам, хітрасцю старацца выйсці з цяжкага становішча; б) тое, што і віцца вужакай (гл. віцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Круцёлка1 ’крутарэлі’ (Нар. словатв., Некр., ТС). Да круціць1 (гл.).

Круцёлка2 ’легкадумная жанчына’ (Жд. 2, Бяльк., Ян.). Да круціцца, круціць2 (гл.).

Круцёлка3 ’народны танец’ (Федар. VII, Мат. Гом.). Да круціць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)