патрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што і чым (разм.).

Трэсці злёгку, час ад часу.

Калёсы патрэсвае (безас.) на калдобінах.

Конь патрэсвае галавой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трух, -у, м. (разм.).

1. Павольны бег каня.

Конь з галопу перайшоў на т.

2. у знач. прысл. тру́хам. Павольнай рыссю, подбегам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

однокопы́тный прил. аднакапы́тны;

ло́шадь — однокопы́тное живо́тное ко́нь — аднакапы́тная жывёла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аза́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Задняя частка тулава жывёлы.

Конь падкідаў азадкам, брыкаўся.

2. Задняя частка тушы.

|| прым. аза́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлыга́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Вызваліцца ад вяроўкі, якой быў залыганы; развязацца.

Конь разлыгаўся.

|| незак. разлы́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., чым (разм.).

Тое, што і матаць¹ (у 2 знач.).

М. нагамі.

Конь матляе хвастом.

|| наз. матля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натапы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Падняць тарчма, наставіць (поўсць, шчаціну, пер’е і пад.).

Конь натапырыў вушы.

|| незак. натапы́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трапяткі́, -а́я, -о́е.

1. Які пастаянна варушыцца, дрыжыць; дрыгатлівы.

Вецер скалыхнуў трапяткое лісце.

2. Лёгкі, хуткі ў рухах, поўны энергіі (разм.).

Т. конь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упряжно́й

1. (идущий в упряжке) запражны́;

упряжно́й конь запражны́ конь;

2. (относящийся к упряжи) ву́пражны;

упряжно́й аппара́т ж.-д. ву́пражны апара́т.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біцю́г, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Рабочы конь — цяжкавоз буйной пароды.

2. перан. Пра высокага, мажнога чалавека (разм.).

Такі б. сноўдаецца без справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)