дзяся́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Лік 10.

2. Група з дзесяці чалавек або дзесяці аднародных прадметаў.

Д. лепшых супрацоўнікаў.

3. Назва чаго-н., абазначанага лікам 10 (разм.).

Трапіць у дзясятку (дакладна ў цэнтр мішэні). Паехаў на дзясятцы (на трамваі, тралейбусе, аўтобусе пад №10).

4. Ігральная карта з дзесяццю ачкамі.

5. Найвышэйшая школьная адзнака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сямёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

7.

2. Назва чаго-н. з сямі адзінак, напр., група з сямі чалавек, карта (для гульні) з сямю ачкамі і пад.

3. Назва маршрутаў транспартных сродкаў, абазначаных лічбай 7 (трамвай, аўтобус, тралейбус; разм.).

Дзе с. спыняецца? Паеду на сямёрцы.

|| прым. сямёрачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэктані́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае адносіны да тэктонікі, да зрухаў і дэфармацыі зямной кары. Тэктанічныя працэсы.

2. Які мае адносіны да будовы і развіцця зямной кары. Тэктанічная карта. Тэктанічны перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́зыркарта той масці, якая лічыцца старшай і б’е любую карту другіх масцей’ (ТСБМ). Укр. козир, рус. козырь ’тс’, польск. kozera, kozyr, чэш. kozera, kozyř ’тс’. Найбольш верагодная версія: з тур. koz ’казырная карта’ з далейшым словаўтваральным ускладненнем. Гл. Шанскі, 2, 8, 188–189. Параўн. Локач, 97. Вандроўны тэрмін. Шляхі яго распаўсюджання ўдакладніць цяжка. Версія аб яго спрадвечнасці (Фасмер, 2, 279) зусім неверагодная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дабра́нац ’добрай ночы’. Запазычанне з польск. dobranoc ’тс’. Гл. Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10 (карта на с. 13). Параўн. дабра́нач, дабра́нец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заваля́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Забыты, пакінуты з-за непрыгоднасці, непатрэбнасці. Мне карцела адно — як .. дайсці да сваіх. Кожны раз, як толькі выходзіў з хаты, шукаў, вывучаў сцежкі. Каб хоць якая заваляшчая карта была. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьмёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

8.

2. Група з васьмі чалавек або васьмі аднародных прадметаў.

В. самалётаў.

Лодка-в. (з чатырма парамі вёсел).

3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 8 (разм.).

Самалёт зрабіў васьмёрку.

Ехаць на васьмёрцы (на трамваі, аўтобусе, тралейбусе пад №8).

4. Ігральная карта з васьмю ачкамі.

5. Школьная адзнака.

|| прым. васьмёрачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́ма, -ы, мн. -ы, дам, ж.

1. Жанчына, якая належыць да багатага асяроддзя ці інтэлігенцыі.

Свецкая д.

2. Замужняя жанчына ў адрозненне ад дзяўчыны.

3. Жанчына, якая танцуе ў пары з кавалерам.

Кавалеры запрашаюць дам.

4. Ігральная карта з відарысам жанчыны.

Чырвовая д.

|| ласк. і фам. да́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. да́мскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нямы́, ‑ая, ‑ое.

1. Пазбаўлены здольнасці гаварыць. Нямое дзіця. □ Спачатку я нават не ведаў, што там жаўцее, а потым успомніў, што гэта новы зруб нямога Паўла. Кулакоўскі. / у знач. наз. нямы́, ‑ога, м.; няма́я, ‑ой, ж. перан. Маўклівы, ціхі. Навокал — нямыя сосны, далей — гушчар. Карпюк. Скуты холадам даліны, Луг ляжыць нямы. Колас.

2. перан. Скрыты, затоены. Таня з нямым папрокам утаропілася ў Веру. Машара. У дзвярах стаіць маці. У яе посны выраз твару, у блеклых вачах нямое запытанне. Лынькоў.

•••

Нямая карта гл. карта.

Нямое кіно гл. кіно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нямы́

1. прил., в разн. знач. немо́й; (исполненный тишины — ещё) безмо́лвный;

н. чалаве́к — немо́й челове́к;

няма́я цішыня́ — нема́я (безмо́лвная) тишина́;

2. в знач. сущ. немо́й;

няма́я а́збука — нема́я а́збука;

няма́я ка́рта — нема́я ка́рта;

нямо́е кіно́ — немо́е кино́;

н. як ры́ба — нем (немо́й) как ры́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)