но́здра, ‑ы; Р мн. ноздраў; ж.
Адна з парных знадворных адтулін носа. Ноздры тонкага носіка ў .. [Жэні] уздрыгвалі, і здавалася — уся яна калоціцца. Карпаў. [Пыл] лез у ноздры, у рот, запарушваў вочы вадзіцелям. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праліўны́, ‑ая, ‑ое.
Вельмі моцны, вялікі (пра дождж). Дзве гадзіны цягнулася навальніца, дзве гадзіны ішоў праліўны дождж, што, здавалася, мог заліць які хочаш пажар. Маўр. Наскрозь прамоклі шынялі Пад праліўным дажджом. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пана́дны, ‑ая, ‑ае.
Такі, што прыцягвае да сябе якімі‑н. якасцямі; прыемны, прывабны. Панадны выгляд. Панадны смех. □ Агрыпіне здавалася, што яна гэтай бяседы чакала даўно, чакала, як у нейкім ціхім, панадным сне. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэў, рэву, м.
Тое, што і роў 2. Цяпер усюды наўкол раўлі алені. Здавалася, лес стагнаў ад іх шматгалосага рэву. В. Вольскі. — Цішэй крыху ... — стукае .. [Волька] ў акенца шафёру, стараючыся перакрыць рэў машыны. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абры́днуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абрыднуў, ‑нула і абрыд, ‑ла; зак.
Разм. Тое, што і абрыдзець. А Васілю здавалася, што на гэтай цікавай рабоце можна хоць цэлы год прабыць, і яна не абрыдне. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвы́клы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным. З таго часу прайшло столькі год. Зараз, як тады ў дзяцінстве, зноў пачынаеш здзіўляцца і радавацца самаму, здавалася б, звычайнаму, абвыкламу. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каламбу́р, ‑а, м.
Жарт, заснаваны на выкарыстоўванні розных слоў, блізкіх па гучанню, або розных значэнняў аднаго слова; гульня слоў. Быстроў не вешаў галавы, пасмейваўся сабе, сыпаў каламбурамі і, здавалася, быў зусім задаволены лёсам. Мележ.
[Фр. calembour.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слязлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць слязлівага (у 1, 2 знач.). Усе тыя пісьмы .. [Алёша Касцянок] знішчыў. Потым напісаў гэта, як яму здавалася, мужнае, без дзявочай слязлівасці і сентыментальнасці, без дзіцячай наіўнасці, зусім па-даросламу напісанае пісьмо. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кплі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць кплівага; насмешлівасць. Яны [Марынка і Паходня] жылі рознымі інтарэсамі і, здавалася, не заўважалі адно аднаго: ён ставіўся да яе з ласкай, але па-апякунску, як старэйшы, яна да яго — са стрыманай дзявочай кплівасцю. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заблудзі́цца, ‑блуджуся, ‑блудзішся, ‑блудзіцца; зак.
Разм. Тое, што і заблудзіць. Тут у [горадзе] шмат было каваротак, і .. новы чалавек мог бы лёгка заблудзіцца. Колас. Аксінні здавалася, што яна заблудзілася, такой доўгай была яе хадзьба дахаты. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)