артэрыясклеро́з, ‑у, м.

Хранічнае захворванне артэрый, якое выяўляецца ў патаўшчэнні і пашчыльненні іх сценак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кліку́нства, ‑а, н.

Нервовае істэрычнае захворванне жанчын, якое выражаецца ў сутаргавых прыпадках і вішчанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганарэ́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ганарэі, выклікаецца ганарэяй. Ганарэйнае захворванне. Ганарэйныя выдзяленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гастры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Запаленчае захворванне слізістай абалонкі страўніка. Востры гастрыт. Хранічны гастрыт.

[Ад грэч. gastēr — страўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзёрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да адру. Адзёрнае захворванне. // Выкліканы адром. Адзёрная высыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пухлі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пухліны. Пухлінны працэс. Пухліннае захворванне. Пухлінныя клеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халеры́на, ‑ы, ж.

Уст. Захворванне страўніка, якое сваімі сімптомамі нагадвае халеру, але менш небяспечнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заболева́ние ср. захво́рванне, -ння ср. (на што і без дап.), хваро́ба, -бы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наму́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Захворванне падэшвы капытоў (у коней, валоў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́псіс, ‑у, м.

Цяжкае інфекцыйнае захворванне, якое выклікаецца гніласнымі і гнаяроднымі мікробамі і іх таксінамі.

[Ад грэч. sēpsis — гніенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)