Паланці́нжаночая накідка ў выглядзе шырокага шаля з футра або аксаміту’ (ТСБМ). З рус. паланти́н (уст. палатин) ’тс’ < франц. palatine ад palatin прым. ’пфальцскі’, таму што гэта ўпрыгожанне было ўвезена ў Францыю пры Людовіку XIV з Пфальца (гл. Фасмер, 3, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паддзёўка ’мужчынская верхняя вопратка’ (ТСБМ, Бяльк. 3), ’кароткая верхняя цёплая вопратка’ (Янк.), верхняе святочнае адзенне’ (Малчанава, Мат. культ.), ’верхняя жаночая вопратка’ (Інстр. II), паддзе́ўка ’паддзёўка’ (Мат. Гом.), паддзе́ўка, паддзе́жка ’спадніца (сподняя)’ (Мат. Гом.). Рус. поддёвка ’тс’. Суфіксальны дэрыват ад паддзяваць (гл. адзёжа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мата́н ’верхняя (да пояса) вопратка з рукавамі’ (гродз., Мат. АС), мата́нка ’кофта’ (навагр., Сл. ПЗБ), ’паркалёвая безрукаўка’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’малінавая хустка’ (чачэр., Мат. Гом.). Рус. варон. мата́ня ’доўгая з поясам жаночая кофта’. Да матацца/мата́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прынцэ́са ’сукенка з шырокімі фальбонамі’ (віл., Жд. 3). Пераноснае з прынцэ́са ’тытул жонкі або дачкі прынца’, якое праз ням. Prinzessin з франц. princesse (Фасмер, 3, 365). Параўн. аналагічныя рус. дыял. принце́ссажаночая прыгожая доўгая сукенка (звычайна адразная, з расклёшанай ці складкаватай спадніцай, фальбонамі)’, принце́сс ’тс’, ’сукенкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кансульта́цыя, ‑і, ж.

1. Парада спецыяліста па якому‑н. пытанню. Даць кансультацыю. Атрымаць кансультацыю. □ Міхал працаваў пад удасканаленнем электродатрымальнікаў, і яму .. патрэбны былі Яўгенавы парады і кансультацыя. Карпаў. // Дадатковыя заняткі выкладчыкаў з навучэнцамі, якія праводзяцца з мэтай лепшага засваення матэрыялу. Расклад кансультацый. Кансультацыі па матэматыцы.

2. Установа, якая аказвае дапамогу насельніцтву парадамі спецыялістаў па якіх‑н. пытаннях. Юрыдычная кансультацыя. Дзіцячая кансультацыя. Жаночая кансультацыя.

3. Уст. Нарада спецыялістаў па якому‑н. пытанню.

[Ад лац. consultatio — нарада.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яйцо́, -а́, мн. я́йцы і (з ліч. 2, 3, 4) яйцы́, яе́ц, н.

1. Жаночая палавая клетка чалавека, якая развіваецца ў новы арганізм пасля апладнення; яйцаклетка.

2. У птушак, паўзуноў і яйцародных млекакормячых: такая клетка авальнай формы ў шкарлупіне, абалонцы.

Несці яйцы.

Качынае я.

Я. чарапахі.

Змяінае я.

3. Прадмет такой формы.

Крыштальнае я. (прадмет упрыгожання).

4. У насякомых: такая клетка ў выглядзе невялікіх крупінак.

Мурашыныя яйцы.

5. Курыныя яйцы як прадукт харчавання.

Крутое я.

|| памянш. яе́чка, -а, мн. -і, -чак (да 2—5 знач.).

|| прым. яе́чны, -ая, -ае (да 2 і 5 знач.).

Яечнае мыла (прыгатаванае з курыных яец).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Іспо́днік, іспо́дня ’ніжняя спадніца’ (Касп.), ’жаночая кашуля з белага паркалю’ (Жд. 3), іспо́днікі ’споднікі, кальсоны’ (Бяльк.); параўн. рус. дыял. испо́дник, испо́дня ’ніжняя спадніца’, испо́дница, испо́дка ’ніжняе адзенне, бялізна’, ст.-рус. исподникъ ’адзенне, якое надзяваецца пад што-н.’ Утворана сцяжэннем атрыбутыўных словазлучэнняў ісподняя спадніца, кашуля і г. д. Аналагічна іспо́днік ’ніжні камень у жорнах’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ісподні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

травесці́, нескл., н.

Спец.

1. Адно з тэатральных амплуа, мужчынская або дзіцячая роля, якая выконваецца пераадзетай жанчынай, радзей — жаночая роля, якая выконваецца мужчынам. Ірына Ждановіч доўга іграла травесці, спрабавала ролі характарныя, захаплялася імі. Сабалеўскі. // у знач. прым. Пераадзеты ў касцюм другога полу. Актрыса-травесці.

2. Від гумарыстычнай паэзіі, блізкай да пародыі, які характарызуецца тым, што сур’ёзны змест увасабляецца ў камічнай форме. «Энеіда» — арыгінальны твор, які вырас на нацыянальнай глебе, на аснове беларускіх пародый — травесці. Барысенка.

[Фр. travesti.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матрос ’радавы флота’ (ТСБМ). З рус. матрос (Крукоўскі, Уплыў, 83), якое (у форме матрозъ — 1697 г.) праз гал. matroos (мн. л. matrozen) было запазычана з франц. matelot < с.-нідэрл. matten‑noot, maatgenoot ’тс’ (Фасмер, 2, 583). Сюды ж матроска ’кофта’ (Сцяц.), ’блуза матроса з адкладным каўняром’, ’жаночая ці дзіцячая блуза такога ж крою’, ’бесказырка’ (ТСБМ, Жд. 1), матрасня́ ’матросы’ (Нар. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рато́нда1 ’круглая пабудова’ (ТСБМ), ’тоўстая жанчына’ (Сл. ПЗБ), параўн. польск. жарг. rotunda ’таўсцяк’. Праз польскую з лац. rotundus ’круглы’.

Рато́нда2жаночая доўгая накідка без рукавоў’ (ТСБМ), ратэ́нда ’шырокае адзенне’ (Сл. рэг. лекс.), параўн. рус. рото́нда ’жаночы плашч без рукавоў’. Праз польск. rotunda ’тып пелерыны ці спадніцы’ (Віткоўскі, Słownik, 166) з франц. rotonde ’тс’, што да лац. rotundus ’круглы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)