Сляба́накдраўляная канапа’ (Сл. рэг. лекс.). З польск. szlaban, якое з ням. Schlafbank ‘скрыня для спання (калі века знімаецца)’; гл. Брукнер, 550.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смы́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Рабіць сутаргавыя рухі; перасмыквацца. Адна нага ніжэй калена ў Андрэя Лялюгі драўляная. Калі выстругае сабе новую, то ходзіць нішто сабе, мала накульгвае, а як стопча гумавыя набойкі.., дык ягоныя плечы ў хадзе смыкаюцца ўніз — уверх. Б. Стральцоў.

2. Зал. да смыкаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пане́ль ’дарожка для пераходаў па баках вуліцы; драўляная абшыўка або афарбоўка ніжняй часткі сцяны ў памяшканні’ (ТСБМ). З рус. пане́ль (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79). У рус. з н.-ням. Paneel або нідэрл. paneel ’панель, абшыўка’, сяр.-н.-ням. panele, panneleдраўляная абшыўка сцен пакоя’, якія ўзыходзяць да рам. *pannellus ’сукно’, або panịs ’футэроўка, набіўка’ (Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 197, у якога гл. і інш. літ-ру).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свізік ‘кадушка для вады’ (віц., Шн. 3), ‘невялікая бочка’ (Касп.), све́зік ‘пасудзіна з роўнымі бакамі, вушкамі і векам для салення мяса і сала’ (Нік. Очерки). Няясна. Магчыма, сюды ж польск. дыял. swiąz, swioz, świoz ‘круглая драўляная пасуда на масла для работнікаў, якія працуюць у полі’. Тады, відаць, да vęzati ‘вязаць’; ‑і‑ у корані пад уплывам віць; гэта магла быць драўляная кадушка з паяскамі з плеценых дубцоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пароліца ’вострая драўляная лапатка, якой аддзяляюцца пласты мёду’ (Машынскі, Uwagi, 43). Дэрыват з суф. -ліца (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 50) ад пароць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начо́ўкі, ‑човак; адз. няма.

Прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб. Немаладая жанчына ў белай хусцінцы, нацягнутай на лоб, мыла штосьці ў начоўках. Хадкевіч. Тацяна пачала купаць Віктара. Хлапчук радасна плёскаўся ў начоўках і смяяўся. Шамякін. У маленькіх начоўках ляжалі два ладныя язі і залацісты, тоўсты лінь. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́, -ы́, мн. ко́зы і (з ліч. 2, 3, 4) казы́, коз, ж.

1. Невялікая парнакапытная жвачная жывёліна (свойская, дзікая) сямейства пустарогіх; самка казла.

Даіць казу.

2. Двухметровая драўляная мерка ў форме разнятага цыркуля для абмервання зямельных участкаў (разм.).

3. Заплечныя насілкі для пераносу цэглы на будоўлі (уст.).

4. Беларускі калядны абрад.

|| памянш. ко́зачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. казі́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Казінае малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бікла́га, ‑і, ДМ ‑лазе, ж.

Невялікая драўляная ці металічная пасудзіна для вады. Неадлучны спадарожнік касца — круглая дубовая біклага. Жычка. Хтосьці прынёс на сенажаць біклагу вельмі добрага хлебнага квасу. Чорны. // Невялікая металічная пасудзіна, якая з’яўляецца прадметам салдацкай амуніцыі. Адкуль трапіла салдацкая біклага сюды, на возера? Гамолка. На поясе ў.. [Міколы] віселі біклага і кінжал. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праві́дла ’(драўляная) прылада для выраўноўвання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Шат.). З польск. prawidło ’правіла, капыл’ (параўн. праві́ла). Таксама правідло́вы ’натуральны (мёд)’ (смарг., Сл. ПЗБ) з польск. prawidłowy ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мытэнькадраўляная мянташка’ (кам., Выг. дыс.), мыйтэнька ’тс’ (кам., ДАБМ, к. 264). Балтызм. Параўн. літ. mente ’лапатка’. У першым слове ‑н‑ выпадае з прычыны разумення лексемы як польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)