Свіня́тла (свиня́тло) ‘доўгая жардзіна, што злучае задок і перадок воза, у задняй частцы раздвоеная і замацаваная ў насадзе’ (Маслен.). Гл. суня́тла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гандо́ла, ‑ы, ж.

1. Доўгая аднавясловая пласкадонная венецыянская лодка з каютай, фігурным носам і высокай кармой.

2. Кабіна для людзей, механізмаў, прыбораў і пад. у стратастаце, дырыжаблі, аэрастаце.

3. Таварны вагон, у падлозе якога знаходзяцца люкі для высыпання грузу.

[Іт. gondole.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасцю́шкадоўгая пуга ў пастуха’ (Выг.). Да пасці 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 72–73. Аналагічна свістушка, габлюшка, вітушка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махор ’канец мяшка ля завязкі’, ’матузкі, засуканыя на рушніку’ (КЭС, лаг.), ’доўгая палоска, адарваная ад тканіны’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да махры́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сюсю́канне, ‑я, н.

Разм.

1. Дзеянне паводле дзеясл. сюсюкаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Хлопец здаваўся дурнаватым: адвіслая мокрая губа, доўгая, як у бусла, шыя, несамавітая, з сюсюканнем, гаворка. Навуменка.

2. Дзеянне паводле дзеясл. сюсюкаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́йна 1, выкл.

У мове партовых грузчыкаў, будаўнікоў і інш. — апускай уніз!; проціл. віра.

[Ад іт. ammaina— убірай парусы.]

ма́йна 2, ‑ы, ж.

Абл. Шырокая трэшчына, расколіна ў лёдзе, палонка. Калі зверху на .. [лёд] .. яшчэ наваліць снегу, хуткі струмень падточыць яго і ўтворыцца «майна» — доўгая, вузкая палонка. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пугаўё, ‑я, н.

Дзяржанне пугі; пужальна. Фурман стаяў перад нартамі, трымаючы ў левай руцэ вялікія рукавіцы з аўчыны, а ў правай сырамятную пугу на доўгім бамбукавым пугаўі. Брыль. [Зміцер] трымае ў руцэ пугаўё, а пуга, як доўгая тонкая змяя, цягнецца па гразі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэп, ‑а; мн. цапы, ‑оў; м.

У сялянскім побыце ўсходніх славян і іншых народаў — ручная драўляная прылада для малацьбы збожжа, якая складаецца з цапільна і прымацаванага да яго гужыкам біча. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́льстынь, мяльстыня́ ’мель, доўгая каса ў рацэ, возеры’ (нясв., Яшк.). Утварэнне з суфіксамі ‑ынь (‑ыня) прасл. ‑ynʼi ад прыметніка мелісты (як пустыня ад pustъ і ‑ynʼi).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падо́л ’ніжні край сукенкі, кашулі і пад.’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., Юрч.), подо́л ’тс’ (ТС), ’плыткае месца ў рэчцы, дзе мыюць бялізну’ (Касп., Юрч., Янк., Сцяшк. Сл.), падо́л, паддо́л ’прыпол; падол’ (Сл. ПЗБ). Рус. подо́л ’край адзежы; падэшва гары; нізкае месца пабліз ракі’, укр. поді́л ’нізкае месца; падол жаночай кашулі’, польск. podołek ’падол адзежы’, чэш. podol застар. ’доўгая даліна’, podolek ’падол адзежы’, padolдоўгая даліна’. Да po‑ і dolъ (Фасмер, 3, 299; Махэк, 134).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)