Ма́сленіца, ма́сленка, ма́сьлінка, ма́сліна, ма́сляна ’свята провадаў зімы, аднесенае царквою на нядзелю перад вялікім постам’, ’прывольнае добрае жыццё’ (ТСБМ, БелСЭ; драг., КЭС; паўд.-усх., КЭС). Укр. ма́сниця, ма́сляниця, масляна, рус. масленица, ма́сляница, ма́сленая, ма́сляная, ст.-рус. масленица, масляница, масленая недѣля ’масляніца’. Усходнеславянскае. Утварылася ў выніку намінацыі са ст.-слав. словазлучэння ⁺масльнаꙗ седьмица. Сюды ж маслінка ’страва з тварагу і масла, якую ядуць на масленіцу’ (віц., Хрэст. дыял.). Да ма́сла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аптымі́зм, ‑у, м.

Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у светлую будучыню; схільнасць ва ўсім бачыць добрае; проціл. песімізм. Рэдактарскі аптымізм захапляў і радаваў Лабановіча, бо яму хацелася, каб гэтак яно і было. Колас. У гэтай бяздумнай бадзёрасці сучаснай моладзі і светлым аптымізме было нешта новае, народжанае новай эпохай. Карпюк.

[Ад лац. optimus — найлепшы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліпо́тадобрае надвор’е’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр. ліпота́ ’прыгажосць’, ст.-рус. лѣпота ’тс’, ’прыстойнасць’, рус. арханг. лепота́ ’прыгожая знешнасць’, ’мажносць’, паўн.-дзвін. ’гліністая гразь’, ’сырое надвор’е, калі да колаў прыліпае гразь, а да палазоў — снег’, серб.-харв. љепо̏та, ст.-слав. лѣпота ’прыгажосць’. Абстрактнае ўтварэнне з суфіксам ‑ota ад прасл. lěpъ, якое да і.-е. *loi̯p‑os ’той, хто лепіцца, прыліпае’ < *lei̯p‑ ’намазаная маззю, ляпіць’. Бел. лексема — з лепо́та ’прыгажосць’, семантыка якога канкрэтызавалася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бэ́сціць несов.

1. поноси́ть;

б. до́брае імя́ — поноси́ть до́брое и́мя;

2. разг. (не беречь) трепа́ть; грязни́ть;

гэ́та ты но́вую суке́нку так ~ціш?э́то ты но́вое пла́тье так тре́плешь (грязни́шь)?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касаві́ца, ‑ы, ж.

Час касьбы. За колькі дзён да касавіцы Касцы заглянуць на паліцы, Каб малаток знайсці і бабку. Колас. У самую касавіцу выдалася добрае надвор’е, што рэдка бывае, бо звычайна дождж ідзе не тады, як просяць, а як косяць. Якімовіч. // Кашэнне траў, збажыны. Час такі, што жыта красуе, а касавіцу пачынаць ранавата. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грунто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Трывалы, глыбокі. Грунтоўныя веды. // Які характарызуецца сур’ёзнасцю, глыбінёй, падрабязнасцю; абгрунтаваны чым‑н. Лабановіч здзівіўся, калі на цэлы рад яго запытанняў вучань даваў дакладныя і грунтоўныя адказы. Колас. Высокі мастацкі густ, добрае веданне рускай, беларускай і ўкраінскай літаратур, а таксама літаратур другіх народаў дазволілі Максіму Багдановічу пісаць тэарэтычна грунтоўныя і цікавыя.. артыкулы. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раструбі́ць, ‑трублю, ‑трубіш, ‑трубіць; зак., што, аб чым, пра што, з дадан. сказам і без дап.

Разм. Разнесці чуткі, расказаць усім і ўсюды; раззваніць. Цётка раструбіла на ўсё мястэчка, што ў таго пасадскага кучаравага хлопца з вялікімі вачыма лёгкая рука і добрае сэрца. С. Александровіч. [Віктар:] — Але праект цікавы. І галоўнае — пра яго ўжо раструбілі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́чка1 ’каляровая фабрычная пража з воўны’ (Уладз.), гродз. ’адзін з відаў посцілкі’ (Мат. АС), лу́чкі ’ніткі’ (мяккія, сучоныя, з воўны) (Ян.), ’мяккія і бліскучыя крамныя ніткі’ (КЭС, лаг.), ’баваўняныя ніткі’, в.-дзв., швянч. ’мулінэ’ (Сл. ПЗБ), лучковы, лычковы ’баваўняны’ (лід., пін., там жа), лучковы ’вытканы з нітак’ (Ян.). З польск. włóczka (зах. і паўн.) ’грубая баваўняная пража’, малапольск. ’спецыяльная чырвоная бавоўна на палоскі’, маз., падляш. ’пража з воўны’, włóczysty ’які мае добрае валакно’. Да валачы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прытамі́цца, ‑тамлюся, ‑томішся, ‑томіцца; зак.

Разм. Стаміцца, прыстаць. У два рады пастаўлены тут лаўкі на роўнай адлегласці адна ад другой, каб было дзе пасядзець у добрае надвор’е людзям, калі прытомяцца шпацыруючы. Колас. Ужо і рукі ад цяжкага кошыка забалелі, і ногі прытаміліся, і адпачыць зноў захацелася, а знаёмай дарогі ўсё не было і не было. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закача́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Качаючыся, пакрыцца, абляпіцца чым‑н.; укачацца. Закачаўся ў снег.

закача́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Прыемна здзівіцца, прыйсці ў захапленне. — Я і цяпер сваечку так абкантую, што закачаешся! «Работніца і сялянка».

•••

Хоць закачайся — пра што‑н. вельмі добрае, асаблівае.

закача́цца 3, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць качацца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)