энцыклапе́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Навуковае або навукова-папулярнае даведачнае выданне па ўсіх або асобных галінах ведаў, звычайна ў выглядзе слоўніка.

Музычная э.

Дзіцячая э.

2. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзелаў, галін якой-н. навукі, уводзіны ў курс якой-н. навукі (кніжн.).

Э. матэматычных ведаў.

Хадзячая энцыклапедыя (жарт.) — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі рознымі ведамі.

|| прым. энцыклапеды́чны, -ая, -ае.

Э. слоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квач, ‑а, м.

1. Вялікі памазок з пакулля, рагожы і пад. для размазвання чаго‑н. па якой‑н. паверхні.

2. Дзіцячая гульня, па правілах якой адзін з гуляючых, дагнаўшы другога, павінен дакрануцца да яго. Дзеці гулялі ў квач, бегалі, перакульваліся, часта выбягалі на шашу. Пятніцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скака́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Дзіцячая забаўка — вяровачка, цераз якую скачуць, круцячы і перакідваючы яе цераз галаву. Калі Галя скача цераз скакалку, косы з бантамі падскакваюць таксама, і здаецца, што Галя, як верталёт, зараз паднімецца і паляціць у неба. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́йка ж., в разн. знач. ше́йка;

дзіця́чая ш. — де́тская ше́йка;

ш. ва́ла — ше́йка ва́ла;

ш. ма́ткіанат. ше́йка ма́тки;

ра́кавыя ~кі — (сорт конфет) ра́ковые ше́йки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тала́нта ’другі крок у гульні ў цурку’ (ТС), тала́нтыдзіцячая гульня: з круга большай палачкай падымаецца з зямлі і адбіваецца ўбок меншая палачка, якую другі ўдзельнік гульні павінен злавіць і ўкінуць у круг’ (слуц., Нар. словатв.). Няясна; відаць, не можа разглядацца асобна ад іншых падобных па структуры гульневых тэрмінаў, параўн. бала́нтадзіцячая гульня ў цурку’ (ТС), паля́нта ’від гульні, лапта’ (Скарбы). Магчыма, да лац. tālea ’дубец, кол’ аналагічна да іт. palla ’шар, мяч’ > польск. palant ’кій, якім б’юць па мячу’, параўн. палянт (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́рбылка дзіцячая цацка’ (Бяльк.): «у костцы свідруецца дзірка, у якую зацягваюць нітку…, костка круціцца, гудзе, бурчыць». Бясспрэчна, звязана з бу́рбалка ’пухір, бурбалка’, запазычанага з літ. мовы (або ж самастойнага, гукапераймальнага паходжання).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́лка ’лапта, дзіцячая гульня з мячом’, ’палка, якой б’юць мяч у гульні ў лапту’ (Бяльк.; Рам., 8, 576). Ад іліць (гл.) з суф. ‑к‑а, які характарызуе прадмет паводле яго прызначэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

салда́цік, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да салдат. Бабулька, відаць, мела добрае сэрца, пашкадавала салдацікаў: з цыбуляй вынесла і па агурку, і па кубку малака. Машара.

2. Дзіцячая цацка ў выглядзе салдата. Алавяны салдацік.

3. у знач. прысл. салда́цікам. У стаячым становішчы, стоячы. Скакаць у ваду салдацікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салда́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -да́т, м.

1. Радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска, а таксама ваеннаслужачы наогул.

С. музычнага ўзвода.

2. перан. Ваенны чалавек, воін.

Мой тата — стары с.

С. рэвалюцыі (той, хто прысвяціў сваё жыццё справе рэвалюцыі; высок.).

Лясныя салдаты — партызаны.

|| памянш. салда́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

Скакаць у ваду салдацікам (прысл.; стоячы, у стаячым становішчы). Алавяны с. (дзіцячая цацка — фігурка салдата).

|| прым. салда́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смяро́тнасць ж.

1. сме́ртность;

2. смерте́льность, смертоно́сность;

1, 2 см. смяро́тны 1, 2;

3. (количество смертей за определённый срок) сме́ртность;

дзіця́чая с. зніжа́ецца — де́тская сме́ртность па́дает

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)