паўклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паўкла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Укласці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радзі́льня, ‑і, ж.

Разм. Пакой, дзе раджаюць дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдары́ць, -дару́, -до́рыш, -до́рыць; -до́раны; зак., каго (што).

Надзяліць усіх (многіх) падарункамі.

А. дзяцей цацкамі.

|| незак. абдо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абдо́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзетдо́м, -а, мн. -дамы́, -дамо́ў, м. (разм.).

Дзіцячы дом, выхаваўчая ўстанова для дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

|| прым. дзетдо́маўскі, -ая, -ае.

Дзетдомаўскае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павымыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Вымыць усіх, многіх, усё, многае або ў многіх месцах.

П. дзяцей.

П. вокны.

Вада павымывала раўчукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаво́льства, -а, н.

1. Схільнасць рабіць што-н. па-свойму, не лічачыся ні з кім.

С. адміністрацыі.

2. Самавольныя паводзіны; самавольны ўчынак.

С. дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазасту́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Застудзіць усіх, многіх.

П. ногі.

2. каго-што. Прастудзіць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

де́ти мн. (ед. дитя́ ср) дзе́ці, род. дзяце́й, ед. дзіця́, -ця́ці ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

своди́тьI сов. звадзі́ць;

своди́ть дете́й в кино́ звадзі́ць дзяце́й у кіно́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ласу́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Што-н. вельмі смачнае; улюбёная страва.

2. звычайна мн. (ласу́нкі, -аў). Кандытарскія вырабы, салодкае, прысмакі.

Пачаставаць дзяцей ласункамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)