Кляве́ка ’дубанос’ (Мат. Гом., 236). Гукапераймальнае. Ад кляве‑кляве ўтварыўся дзеяслоў *клявець. Словаўтваральная мадэль з суфіксам -ека (умець — умека) (Сцяцко, Афікс. наз., 37).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пера́карстваваць (піріка́рствывыць) ’адмучыцца, адпакутаваць’ (Юрч. СНЛ). Зыходны дзеяслоў, відаць, да прасл. *korstiti (Трубачоў, Эт. сл., 11, 97). параўн. рус. пск. коро́ститься ’жаніцца, плакаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сакну́ць ’падагнаць валоў’ (салігар., Нар. словатв.). Дзеяслоў утвораны на аснове анаматапеічнага ўтварэння; параўн. укр. палес. сок‑сок… ’выгук, якім падзываюць коней’ (Лысенка, СПГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іме́цца, йме́цца ’верыцца’ (Нас., Касп.). Зваротны дзеяслоў ад мець (гл.) з пратэзай і‑. Семантычныя змены ў сувязі са значэннем ’прымаецца, бярэцца (на веру)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́хаць ’крычаць «вух!»’ (КСП); параўн. укр. ухати ’крычаць ух!’, рус. ухать ’тс’. Дзеяслоў, вытворны ад выкл. вух, адносна словаўтварэння гл. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 60.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кудэ́ркаць ’забаўляць’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да кудзер (гл.). Зыходная форма, тады *кудзеркаць ’цягаць за валасы’ — дзеяслоў з суфіксацыяй на ‑ка‑ (SP, 1, 49–50).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пана́дзіцца ’прывучыцца, набыць звычку да чаго-н. непажаданага’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), пана́длівы, пана́дны, пана́да, пана́дка ’дрэнная звычка’. Прэфіксальны зваротны дзеяслоў ад надзіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стар ‘старое, былое’ (Нас.), ‘старасць’ (Нас., Стан.), ‘старое месцажыхарства’ (Касп.). Адпрыметнікавы назоўнік, гл. стары. Сюды ж, відаць, і дзеяслоў старава́ць ‘гутарыць, размаўляць’ (Нас., Скарбы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапне́ць ’змяншацца’: стог тапне́ў (Сцяшк.), тапне́е ’растае’ (воран., ЛА, 2). Дзеяслоў з польск. topnieć ’плавіцца, таяць’, перан. ’змяншацца, убываць’, роднасны да тапі́ць 2, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апанава́ць. Прэфіксальна-суфіксальны дзеяслоў ад назоўніка пан ’той, хто валодае’; націск указвае на магчымасць самастойнага ўтварэння гэтага дзеяслова, а не запазычання яго з польскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)