з’е́хаць, з’е́ду, з’е́дзеш, з’е́дзе; з’едзь; зак.

1. Едучы, спусціцца з чаго-н.

З. з гары на санках.

2. Едучы, павярнуць у бок.

З. з дарогі.

3. Пакінуць якое-н. жыллё, перасяліўшыся (разм.).

З. з кватэры.

4. перан. Ссунуцца з месца, спаўзці; асунуцца ўніз (разм.).

Шапка з’ехала на патыліцу.

У непрытомнасці жанчына з’ехала на зямлю.

З’ехаць з глузду (разм.) — страціць розум, звар’яцець.

|| незак. з’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазрыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Сарвацца, парваўшы прывязь — пра ўсіх, многіх. Пазрываліся сабакі з ланцугоў.

2. Пападаць уніз, не ўтрымаўшыся на чым‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. З гары пазрывалася каменне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упу́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Разм. Спудзіцца (пра коней). [Ячны:] — Кабыла ў.. [Цупрона] была наравістая. Упудзілася раз і панясла з Сымонавай гары. Брыль. Вяртаючыся дадому, Лісавета не села на воз, баючыся, што Ступае зноў упудзіцца і разнясе яе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зако́т ’франтон з бярвення’ (ТСБМ). Рус. бранск. зако́т ’пярэдняя частка гары, вышкі’, укр. зако́т ’адварот (чобата, рукава…)’. Відаць, зах.-рус. бязафіксны наз. ад дзеяслова закотити (параўн. укр. законити ’загарнуць (рукавы і г. д.)’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ладзе́йка ’кароткае, шырокае карыта’ (КЭС, лаг.), рус. новасіб. ладейка ’санкі для катання з гары’. Утворана ад ладдзя. Параўн. рус. том. ладья ’круглы кошык для ягад’, укр. (зах.) лада ’скрынка’, ’труна’. Да лодка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аднагало́сы, ‑ая, ‑ае.

Напеў, які складаецца з адной мелодыі, які не суправаджаецца іншымі мелодыямі. Як тачанкі, са строкатам аднагалосым Па шляху праімчалі касілкі з гары... Аўрамчык. // Прызначаны для выканання адным голасам або адным інструментам. Аднагалосая песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяршы́ня, ‑і, ж.

1. Самы высокі пункт, верхняя частка чаго‑н. Узысці на вяршыню гары. Вяршыні дубоў. □ Празрыста зялёнымі рабіліся вяршыні бяроз у блізкім парку. Лынькоў.

2. перан. Вышэйшая ступень чаго‑н. Вяршыня творчасці пісьменніка. Вяршыня славы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́гадзіна, ‑ы, ж.

Разм. Адна ягада. Маці дастане з гары мерзлых журавін і пакладзе іх — па ягадзіне — ёй, Тані, у вушы. Пташнікаў. Шэмет палажыў ягадзіну назад у вазу, узяў у рукі другую, патрымаў і яе палажыў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магу́ра ’сумёт снегу’ (слаўг., Яшк.), укр. ма́гура ’высокая гара’, славац. Magura ’назва гары ў Карпатах’, рум. măgură ’узгорак’. Не зусім ясна. Да гара́ (гл.) (?). Магчыма, можна трактаваць ма‑ як прэфармант, параўн. укр. моґуля = ґу́ля ’нарасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сла́лам ‘скарасны спуск на лыжах з гары па спецыяльнай трасе’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. сла́лом ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80), якое з нарв. slalom ‘лыжня з невялікім ухілам’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 666; ЕСУМ, 5, 295).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)