бэ́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і бляяць (пра авечак). // Чытаць па літарах, па складах, няўмела. Стары і сам трохі пісьменны: калі літары вялікія, дык ён, слібізуючы, бэкае трохі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́савы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да касы, праводзіцца касай. Касавы апарат. Касавая дакументацыя. Касавыя аперацыі.

2. Які дае вялікія грашовыя зборы ў касе (пра фільм, спектакль і інш.). Касавая п’еса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сека́тар, ‑а, м.

Спец. Вялікія садовыя ножніцы, якімі абразаюць галінкі дрэў і кустоў. Нідзе ні на адным дрэве не заўважыў Каленік сушняку. Усё выразалі яшчэ ранняй вясной садовая пілка і секатар. Паслядовіч.

[Фр. sécateur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікрафо́н, ‑а, м.

Прыбор, які ператварае гукавыя ваганні ў электрычныя і служыць для перадачы гукаў на вялікія адлегласці або для ўзмацнення іх. Падлетак-радыётэхнік .. устанаўліваў у драматычным тэатры мікрафоны для трансляцыі спектакля. Лужанін.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і phonē — гук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кучугу́р’евялікія шырокія купіны’ (ТС). Параўн. рус. кочура ’купіна’, кочка ’тс’ ад късь як аблаўтнага варыянта да куча (гл.). Зыходная форма *качурʼе. Форма кучугур е пад уплывам рада слоў на ‑горʼе (нагорʼе, пласкагорʼе і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пышнавало́сы, ‑ая, ‑ае.

З пышнымі валасамі. З кабіны крана высунулася пышнавалосая галава, бліснулі вялікія сінявыя вочы, потым паказаўся сцяты кулачок. Хадкевіч. Пышнавалосая, рослая афіцыянтка сваім з’яўленнем на нейкі момант прымірыла ўсіх за сталом. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

твары́ць несов.

1. твори́ть, созида́ть, создава́ть;

2. (совершать что-л.) твори́ть;

т. вялі́кія спра́вы — твори́ть вели́кие дела́;

3. прост. выде́лывать;

што ён тво́рыць? — что он выде́лывает?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крича́щий

1. прич. які́ (што) крычы́ць;

2. прил. (бросающийся в глаза) крыклі́вы; кі́дкі;

крича́щий наря́д крыклі́вы (кі́дкі) убо́р;

крича́щие противоре́чия вялі́кія (страшэ́нныя) супярэ́чнасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бамбу́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бамбуку. Бамбукавыя зараснікі. // Зроблены з бамбуку. Фурман стаяў перад партамі, трымаючы ў левай руцэ вялікія рукавіцы з аўчыны, а ў правай — сырамятную пугу на доўгім бамбукавым пугаўі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затра́та, ‑ы, ДМ ‑траце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. затрачваць — затраціць.

2. звычайна мн. (затра́ты, ‑трат). Тое, што затрачана; расходы, выдаткі. Затраты на абсталяванне. Знізіць затраты. □ — Прадбачацца вялікія затраты для ўмацавання гаспадаркі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)