наднацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які стаіць па свайму становішчу, па сваіх паўнамоцтвах як бы вышэй нацыянальных органаў, інстытутаў асобнай краіны; агульны для многіх нацый, дзяржаў капіталістычнага свету.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калектывісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на прынцыпах калектывізму. Што абшчынная, калектывістычная буйная вытворчасць вышэй капіталістычнай буйной вытворчасці, гэта Кауцкі прызнае — само сабой разумеецца — з поўнай рашучасцю. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыэ́з, ‑а, м.

1. Нотны знак, які абазначае павышэнне ноты на паўтона.

2. у знач. нескл. прым. (пасля назвы ноты). Паўтонам вышэй. До дыэз. Фа дыэз.

[Фр. diése.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмасці́цца, ‑машчуся, ‑мосцішся, ‑мосціцца; зак.

1. Падаслаўшы, падмасціўшы пад сябе што‑н., падняцца трохі вышэй.

2. Разм. Падсесці бліжэй да каго‑, чаго‑н. Падмасціўся ўнук да дзеда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліша́йнікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лішайніку. Лішайнікавы грыб. // Які парос лішайнікам. Чым вышэй падымаешся ў горы, тым больш рэдкія дрэвы: пачынаецца лішайнікавая бязлесная тундра. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярхо́вы ’размешчаны вышэй па цячэнню ракі’ (БРС), укр. верхови́й ’тс’, рус. верхово́й ’які знаходзіцца вышэй па рацэ; параўн. таксама верховье ’мясцовасць, якая ляжыць бліжэй да вяршыні ракі’, верховщик, верховец, верхота, верховщина ’жыхары, якія жывуць у верхнім цячэнні ракі’. Да верх (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ов‑ы (< прасл. vьrx‑ov‑ъ ’верхні’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́штва ’планка’ (Клім.), ’жэрдкі, якія ўпоперак прыбіваюцца да крокваў вышэй палавіны іх вышыні’ (Тарн.). Да лі́штва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераспонка ’жэрдка, прыбітая паміж дзвюма кроквамі вышэй палавіны іх вышыні’ (Тарн.). Да пера- і апона, спайка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адмахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Узмахам рукі, галавы адкінуць. Заяц адмахнуў грыўку вышэй на лоб, узважыў бот на руцэ, пастукаў костачкамі пальцаў па падэшве, прыцмокнуў. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш. да рана ​1 (у 1 знач.); невялікая рана. На назе, трошачкі вышэй за калена, Алімпа знайшла ў .. [Валодзі] ранку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)