Паянці́на, панці́навыступ з доўгай шэрсцю на назе каня ззаду над капытом’ (гродз., Нар. сл.), паянчы́на ’клок поўсці, напрыклад, каля капыта’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. pajęczyna ’павуціна’. Перанос значэння паводле падабенства. Гл. таксама пауць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́тыркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. вытыркнуў і вытырк, ‑ла; зак., каго-што.

Разм. Выставіць, высунуць за межы чаго‑н.; утварыць выступ. Шэмет не паспеў падумаць, што зрабіць, як паплавок зноў спакойна адным кончыкам вытырк з вады. Лобан. Стафанковічаў твар стаў зямлісты, вызначылася худзізна на скронях, нейк у адзін момант вытырклі скулы, апалі шчокі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сце́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сцяны (у 1, 2 знач.). Сценны выступ. // Зроблены ў сцяне. Сценная шафа. // Прызначаны, прыстасаваны для вісення на сцяне. Углядаецца [Якаў] ў цьмянае .. акно, і яму здаецца, што ў хаце стаіць перад сценным люстэркам і папраўляе пышную прычоску Зоня. Кулакоўскі.

2. Які выконваецца на сцяне (сценах). Сценны роспіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́рак, му́рачаквыступ у печы, на якім можна сядзець, прымурак’, ’вузкая рамка пяколка для мыла і запалкаў’ (Сцяшк., В. В.; шчуч., З нар. сл., Сл. ПЗБ; ветк., Мат. Гом.). Відаць, паланізм. Параўн. польск. murek ’тс’. Да мур1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пупо́к 1, ‑пка, м.

1. Тое, што і пуп (у 1, 2 знач.).

2. Невялікі акруглы выступ. У цёмна-сіняй кепцы з пупком, сцягнутай на патыліцу, у таго ж колеру касцюме, у аброшаных ботах, .. [Сучок] унёс у хату свежасць ранку. Пестрак.

пупо́к 2, ‑пка, м.

Шматгадовая пахучая трава сямейства складанакветных з галінастым сцяблом і жоўтымі або белымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панці́на, пенціна ’костка ў ніжняй частцы нагі каня ля капыта’ (Сл. ПЗБ), панціна, паянцінавыступ з доўгай поўсцю ля капыта каня’ (Нар. сл.). З польск. pędna ’выемка ў ніжняй частцы каня ля капыта (там, дзе накладаюцца путы)’; далей да путы (гл.) (Брукнер, 403).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычо́лак1 ’скат чатырохскатнай страхі над папярочнай сцяной’ (ТСБМ, Сцяшк.), прычо́лак, прічо́лок, прычо́лкі ’сярэдні скат трохсотай страхі, звычайна з задняга боку будынка’, ’страха над тарцовай сцяной будынка’ (ельск., Шушк.; ТС), прычі́лок, прычо́лак, прычо́лкі ’франтон’ (іван., нараўл., гродз., ДАБМ, 778), прычо́лак ’закот (з саломы, дошак, шыферу)’ (Ян.), ’франтонная частка страхі’, ’ніжняя частка франтона’ (карэліц., Сл. ПЗБ; Жыв. сл.), ’частка страхі, якая звісае над сцяной; напуск, стрэшка (з саломы)’ (Мат. Гом., ЛА, 4), прычо́лак ’вільчык’ (лід., барыс., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.), прычі́лок ’тс’ (Сл. Брэс.). Рус. приче́лок, дыял. паўдн. ’франтон; выступ франтона’; ’скат страхі, даху’; ’тарцовы бок сцірты’; укр. причі́лок ’бакавая сцяна хаты; бок страхі, франтон’; ’бакавая сценка куфра’, польск. przyczółek ’франтон’, славен. pričélek ’гладкая паверхня каменя на сячэнні’. Прэфіксальна-суфіксальны дэрыват ад чало́ (гл.). Параўн. Банькоўскі, 2, 931.

Прычо́лак2выступ каля коміна печы’ (Сцяшк.). Далейшае развіццё семантыкі ў прычо́лак ’прыбудова, прысценак, трысцень’ (ТС). Рус. дыял. приче́локвыступ каля коміна печы’; ’палічка пры ўваходзе ў камору са спускам у склеп, якая знаходзіцца каля печы’ і г. д., укр. причі́лок ’край, канец чаго-небудзь’. Этымалагічна тое ж, што і прычолак1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярзля́к, мерзля́к ’чалавек, вельмі адчувальны да холаду, марозу’, ’мёрзлы прадмет’, ’замёрзлы выступ гразі’, ’лядзяк’ (ТСБМ, Шат., Ян.; клец., Нар. лекс.; смарг., Сл. ПЗБ), мярзьля́чча ’мёрзлыя камякі’, ’мёрзлая гародніна’ (Бяльк., Растарг., ТС). Да мёрзлы < мерзнуць (гл.). Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 130–131.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́шчалкавыступ або патаўшчэнне на канцах касцей шкілета, якое служыць для прымацавання мышц або ўваходзіць у склад сучлянення’ (ТСБМ), расон. мы́шчалкі ’суставы пальцаў на руцэ’ (Шатал.). З рус. мы́щелка, мыщелок ’шчыкалатка’, ’галоўка касці’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якія Гараеў (221) выводзіць з мышка, мышь. Не зусім пераканаўча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́нік (прі́нік) ’драўляны выступ каля печы замест ляжанкі’ (Мат. Маг.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прыні́кнуць ’прыціснуцца’ з пераносам націску на прэфікс і звужэннем семантыкі. Параўн. аналагічнае рус. пск. прини́ка ’прытулак, прыстанак’, а таксама семантыку дзеясловаў: гом. приника́ть ’межаваць, прылягаць’, укр. приника́ти, прини́кнуты ’шчыльна прытуляцца да каго-, чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)