зло́снік, ‑а, м.
Чалавек, які мае зло на каго‑н.; нядобразычлівец, вораг. Здалося [Паходні], што на яго глядзяць у гэты час зводдалі сябры і злоснікі — адны добразычліва, другія асуджальна, глядзяць і чакаюць яго слова. Хадкевіч. — Ніякаму гаду нас не адолець! Гэта я ведаю. Багата мы бачылі іх, усякіх злоснікаў. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грымо́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які стварае гром, грымоты; з грымотамі. Грымотны молат. □ Над пажатым полем і яшчэ непрыбраным лугам пацягнуліся грымотныя хмары. Колас.
2. Моцны, аглушальны. Праз хвілін дзесяць бор аглушыўся грымотным выбухам. Якімовіч. І спалохаўся вораг, І ўцёк, Не крануўшы дзяцей, І забыў пра намеры, Грымотнае ўчуўшы Ура. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вар’я́т, ‑а, М ‑р’яце, м.
1. Псіхічна хворы чалавек. Хто цяпер пашкадуе залатаных стрэшак? Хіба толькі вар’ят або вораг які. Дудар.
2. Лаянк. Той, хто дзейнічае безразважна; шалёны; дзівак. [Вольга Сцяпанаўна:] — Ну, дай жа ты дзіцяці казку паслухаць! Добры бацька сам расказаў бы, а ён і паслухаць не дае. Вось вар’ят ужо! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тузані́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Бойка. [Віктар:] — Тузаніна ў кустах сведчыла, што і вораг яго [зайца] не надта моцны, калі яны так доўга тузаюцца. Маўр.
2. Намаганні ажыццявіць што‑н., важданне з чым‑н. А жыццё наўкола з яго штодзённым клопатам і тузанінай тым часам ідзе як і заўсёды, як вечна. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарто́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Высокага гарту. Гартоўная сталь. / у перан. ужыв. Песні дай у горны! Трэба і іх напаліць дачырвона, Каб вораг не мог іх таптаць больш нагамі, Каб, ударыўшы словам гартоўным, Адказваў полымем камень. Танк.
2. перан. Стойкі, вынослівы. [Вардомскі] з цікаўнасцю выслухаў.. мае пераказы назіранняў за Паўлам Пятровічам. — Гартоўны стары... Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адно́лькавы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які нічым не адрозніваецца ад іншых, такі самы. [Полаг:] — У аднолькавым мы становішчы былі пасля акупацыі. Адны галавешкі ды каміны засталіся. Шамякін. І аднолькавае гора У нас некалі было, І адзін і той жа вораг, І адно і тое ж зло. Астрэйка. // Які ніколькі не змяніўся; такі, як заўсёды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлі́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разлічыць.
2. у знач. прым. Наўмысны, загадзя абдуманы, не выпадковы. Назаўтра Мсціслаў паспрабаваў расказаць Міхаліне Раўбіч аб сапраўдным жыцці Алеся, аб разлічанай знявазе, якую чыніў яму невядомы вораг. Караткевіч. [Хлопец] так быў заняты працай, што здавалася, нічога не заўважаў вакол — рухі разлічаныя, дакладныя, увішныя. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скары́ць, скару, скорыш, скорыць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і пакарыць 1. Але парода вольны дух Скарыць не здолеў вораг прагны. Крапіва. А мяне перш, за ўсё скарыла душэўная прыгажосць гэтага чалавека. Васілевіч. [Артыст] сказаў два-тры кампліменты дзяўчатам і канчаткова скарыў іх сэрцы. Асіпенка. [Каваль:] — Скарыць Падунскія парогі — гэта справа нялёгкая. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супаста́т, ‑а, М ‑таце, м.
1. Уст. і высок. Вораг, непрыяцель. Нам не забыць ні хат, ні нават траў, Што супастатам спалены, стаптаны. Астрэйка. Няхай помняць супастаты, Што значаць бравыя салдаты. Колас.
2. Разм. лаянк. Разбойнік, злачынец, ліхадзей. [Маці:] — А, супастат... Драчонікі даўно пастылі, авечак трэба ісці займаць, а ён храпе сабе! Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уры́мсціцца, ‑мшчуся, ‑мсцішся, ‑мсціцца; зак.
Разм. Супакоіцца, угаманіцца. [Зося:] — А каб ты ведаў, Рыгор, як я цябе чакала! Проста ўрымсціцца не магла... Гартны. [Маці:] — Што з яе [Надзі] толькі будзе, чаго яна сабе шукае, чаму не ўрымсціцца, чаго ёй трэба? Галавач. [Эма:] Летась спалілі гумно, Можа, сяголета зноў.. Новую нашу абору? Хіба ж урымсціцца вораг? Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)