аднапрахо́дныя, ‑ых.

Атрад самых прымітыўных млекакормячых, якія адзначаюцца наяўнасцю аднаго выхаду — клаакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Група злачынцаў, разбойнікаў; контррэвалюцыйны ўзброены атрад.

[Іт. banda.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заса́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да засады. Засадны атрад. Засадная група.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаўназу́быя, ‑ых.

Атрад млекакормячых жывёл са спрошчанай будовай зубоў або без зубоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўста́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўстанца. Паўстанцкі атрад. Паўстанцкі рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́та ’вайсковае падраздзяленне ў складзе батальёна’ (ТСБМ), ст.-бел. рота ’рота, атрад войска’ (1516 г.) — са ст.-польск. rotaатрад войска’, якое з ст.-в.-ням. rote, rotte ’натоўп, рота’; апошняе — з ст.-франц. rote < народналац. rupta (cohors) ’частка, часцінка кагорты’, ’усхваляванае, разбітае войска’ < дзеепрым. ruptus < rumpere ’разрываць, парушаць, прыпыняць’. Трэба адрозніваць ад ст.-слав. рота ’прысяга’ (гл. ESJSt, 13, 777).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

добраахво́тніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да добраахвотніка, складаецца з добраахвотнікаў. Добраахвотніцкі атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мехотря́д (маши́нный отря́д механиза́торов се́льского хозя́йства) мехатра́д, -да м. (машы́нны атра́д механіза́тараў се́льскай гаспада́ркі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заса́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Скрытае размяшчэнне каго-, чаго-н. з мэтай нечаканага нападу на праціўніка.

Танк у засадзе.

Ляжаць у засадзе.

2. Атрад войск, так размешчаны.

Моцная з.

|| прым. заса́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канво́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

Узброены атрад, які суправаджае каго-, што-н. для аховы або прадухілення ўцёкаў.

Узяць пад к.

Марскі к.

|| прым. канво́йны, -ая, -ае.

К. салдат.

Канвойная служба.

У суправаджэнні канвойных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)