напаўго́лы, ‑ая, ‑ае.
Амаль голы. Напаўголыя плечы. Напаўголыя дзеці. □ Сарамліва схіляюцца ў прывітальным паклоне напаўголыя бярозкі. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўсухі́, ‑ая, ‑ое.
Амаль сухі, не зусім сухі. Месцамі пракідалася канюшына з ружаватымі паўсухімі пампонамі кветак. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашта́р, ‑а, м.
Разм. Тое, што і паштальён. Амаль кожны дзень стаў паштар насіць Кулінцы пісьмы. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Траха́ ‘трошкі’ (Шат., Жд. 2, 3, Др.-Падб., Гарэц., ТС), ‘ледзьве’ (навагр., Сл. ПЗБ), ‘амаль, ледзь’ (Жд. 2, Мал., Федар. 7; капыл., Жыв. сл.; ашм., Стан.). Гл. тро́хі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
куст¹, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Травяністая расліна з галінамі, якія пачынаюць расці амаль ад зямлі.
К. малін.
К. агрэсту.
2. Травяністая расліна, сцёблы якой растуць пучком.
К. суніц.
◊
У кусты (хавацца, уцякаць) — ухіляцца ад адказнасці, ад непасрэднай справы.
|| памянш. ку́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. і кусто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
|| прым. куставы́, -а́я, -о́е і кусто́вы, -ая, -ае.
Куставыя расліны.
Кустовая ягада.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ле́сейка ’лясная сцяжынка’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Утворана ад les‑ъ пры дапамозе суфікса ‑ėja (як toneja ’дрыгвяная тэрыторыя, парослая лесам, амаль непраходная’ < kъnъ/kъmy ’пень’). Ад lěsěja — памяншальнае лесейка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сыраме́ць, сыромі́ть ’амаль дарма’ (Сл. Брэс.). Відаць, да наступнага слова (гл.) або дэфармаванае пад яго ўплывам сіламо́ц (гл.), параўн. дзеяслоў сілуме́ць ’сваволіць’ (Сцяшк. Сл.) і ўкр. сіломі́ць ’сілком, гвалтам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Праваляўшыся пэўны час, скончыць валяцца. [Клёст:] — Я толькі з рамонту. Амаль тры месяцы адваляўся. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падняво́льнасць, ‑і, ж.
Стан паднявольнага. У купалаўскага героя радаснае адчуванне працы амаль заўсёды атручана ўсведамленнем паднявольнасці яе. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напаўзабы́ты, ‑ая, ‑ае.
Амаль забыты. [Лакота] пераводзіць погляд на паляну і спрабуе ўявіць на ёй далёкі, напаўзабыты вобраз. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)