во́чка, -а, мн. -і, -чак, н.
1. гл. вока.
2. Невялікая круглая адтуліна ў якім-н. прадмеце.
Дзвярное в.
3. Пупышка, зрэзаная з дрэва для прышчэпкі.
4. Зародак парастка на бульбяным клубні.
5. Значок на ігральнай карце.
6. Пятля ў вязанні.
Спусціла в.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сыно́к ’адтуліна ў жорнах’ (Мат. Гом.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паддува́ла, ‑а, н.
Адтуліна пад топкай, куды праходзіць паветра, якое падтрымлівае гарэнне. Адчыніць паддувала. □ Водсвет полымя цераз паддувала, цераз шчылінкі ў дзверцах падаў на падлогу пучкамі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Варо́нка ’адтуліна; лаз на гару, ход у склеп і г. д.’ (Тарн., Маш., Сцяшк. МГ, Жд., 2); ’дупло’ (Шатал.). Укр. воро́нка, рус. воро́нка ’варонка’, ворона́ ’адтуліна ў карме судна, дзе праходзіць руль’, польск. wrona, wronka ’адтуліна ў бочцы’, чэш. vrana, vranka ’тс’, балг. вра́на ’корак, затычка’, серб.-харв. вра̑њ ’затычка ў бочцы’. Прасл. *vorna ’прылада для закрывання і адкрывання пасудзіны (затычка і адтуліна)’; утварэнне ад кораня *u̯er‑: *u̯or‑, які выступае ў прасл. *verti ’адкрываць, закрываць, утыкаць, хаваць’ (параўн. варо́ты) (Фасмер, 1, 354; Міклашыч, 382; Шанскі, 1, В, 167; Брукнер, 632 і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пражо́рка ’адтуліна ў агароджы праз раку. у якую устаўляюць “нерат’ (паўн.-усх., КЭС). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад пражэрці < жэрці. Гл. жарало і жэрло© у семантычным плане параўн. асабліва рус. смал. жерло ’адтуліна ў печы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́сцінка ’адтуліна ў жаку’ (КСТ). Да ву́сце ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жарало́, ‑а́; мн. жаро́лы (з ліч. 2, 3, 4 жаралы́), жаро́лаў; н.
1. Глыбокая адтуліна ў чым‑н. Жарало вулкана. □ Падаючы, [клён] прабіў сукам жарало ў зямлі. Лужанін. // Адтуліна ў ствале тоўстага дрэва. Уся гэта лука выглядала пышным старасвецкім садам, дзе замест пладовых дрэў раслі разложыстыя, дуплястыя, з асмаленымі жароламі дубы, убраныя чорнымі шапкамі буславых гнёздаў. Колас. // Назва пярэдняй адтуліны ствала гарматы. Гармату павярнулі жаралом у бок палякаў і пачалі біць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́сце, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Месца ўпадзення ракі (у мора, возера ці ў іншую раку).
В.
Прыпяці.
2. Выхадная адтуліна чаго-н.
В. ствала шахты.
В. сеткі.
|| памянш. ву́сцейка, -а, мн. -і, -аў, н. (да 2 знач.; спец.).
|| прым. ву́сцевы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прарэ́з, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1 знач.).
2. Прарэзанае месца, адтуліна ў чым‑н. У прарэзе дзвярэй у цемры нават зблізку была ледзь відна .. [хлопцава] постаць. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Про́дух, про́духа ’прадушына’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’адтуліна’ (Сл. Брэс.). Гл. прадуха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)