Бо́мкаць ’звінець, бразгаць’. Рус. бо́мкаць ’званіць’, укр. бо́мкати. Дзеяслоў, які ўтварыўся на базе выклічніка гукапераймальнага характару бом! (ад такіх выклічнікаў звычайна дзеясловы ўтвараюцца суфіксам ‑к‑). Адсюль вытворнае бо́мка і далей бо́ма ’званочак’ (гл.). Пераносна бо́мкаць ’мармытаць’ (Сцяц., Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаму́ла ’клёцкі з бульбы з салам’ (Бяльк.). Відавочна, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gomółka ’камяк; круглы сыр’ (памянш. форма да *gomola). Адсюль бел. гаму́ла. Невядома, ці сюды адносіцца ўкр. гаму́ла ’від кашы; няўдалая ежа (боршч, галушкі)’ (Грынч.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Далібо́г (БРС). Укр. да́лебі́(г), польск. dalibóg. Першапачатковае значэнне ’калі бог дасць’. Скарачэннем адсюль узнікаюць формы тыпу бел. дыял. дальбо́ (Сцяц., Сцяшк.), укр. да́лебі́. Гл. Слаўскі, 1, 137 (які для пацвярджэння гісторыі слова спасылаецца яшчэ на польск. bodaj).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перазімава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.

1. Пражыць, перабыць зіму, застацца дзе‑н. на зіму. [Галя] канчаткова вырашыла: прабыць яшчэ якое лета, перазімаваць зіму, а на вясну, калі цёпла стане, падацца адсюль. Сабаленка. — Я вы[к]лапатаў на зіму месца ў бараку. На цябе і на сябе .. Народу хоць многа там, але перазімаваць там можна будзе. Чорны.

2. Перанесці зімнюю сцюжу (аб жывёлах, раслінах). Перазімавала ж .. [збажына] пад тоўстай снежнай коўдрай добра — ніводнай вымаклай лапінкі не відаць. Шымук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адке́ле ’адкуль’ (Касп.). Параўн. рус. пск. откеля, откель і ў іншых рускіх дыялектах з отколь пад аналагічным уплывам отселе (Бернекер, РФВ, 48, 225). Формы адселе на Віцебшчыне няма (замест яе тыпова бел. адсюль), таму, трэба думаць, адкеле — запазычанне з рус. (Мартынаў, SlW, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брусяне́ць ’успухаць’ (Юрч.). Рус. брюзг‑, бел. брузг‑ ’апухаць, набракаць’ (гл. бел. бру́знуць). На бел. глебе брузг‑ пераходзіць (фанетычная з’ява) у брузк‑ і далей у бруск‑. Адсюль нейкім чынам (напр., з *бруснуць < *брускнуць) стварылася новая аснова брус‑ ’бракнуць’, якая і дала дзеяслоў брусяне́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыта́н ’сабака англійскай пароды’, ’таўсцяк’ (Нас.), чалавек моцнага складу’ (Клім.). Параўн. укр. брита́н ’бульдог, парода вялікіх сабак’. Усё гэта запазычанне з польск. brytan ’сабака’ (першапачаткова ’брытанскі, англійскі сабака’, гл. Брукнер, 43). Адсюль пераносна ’таўсцяк, моцны чалавек’, гл. Кюнэ, Poln., 46. Параўн. брысь2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дро́нак ’тоўстая палка, якой закрываюць у хляве выхад з дзвярэй; металічны вал, што злучае малатарню з прывадам’ (Сцяц.). Запазычанне (як і дронг ’жэрдка’, гл.) з польск. drąg ’жэрдка і г. д.’ Паколькі drąg вымаўляецца [dronk], то ‑к‑ успрымалася як суфіксальная частка; адсюль форма дро́нак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кутня́ ’шум, разгул’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Параўн. рус. кутить ’гуляць’. Заходнеславянскія адпаведнасці да рускага слова семантычна далёкія. У рус. літ. мову слова трапіла з паўн.-рус. гаворак. У XVIII ст. і адсюль распаўсюдзілася на сумежную тэрыторыю (гл. Вінаградаў, Этимология–1966, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гале́тнік ’бядняк’ (БРС, Касп., Нас.). Ад прыметніка *golъ ’голы; бедны’ ў слав. мовах утвараецца шмат назоўнікаў з рознымі суфіксамі, у тым ліку з суф. *‑eta (паралельная фармацыя, быццам з апафоніяй, да ‑ota). Адсюль шырока вядомае слав. *golota і менш пашыранае *goleta. Гэта апошняе мы знаходзім, напр., у бел. галіта́ ’беднасць’ (у Нас. голита́) < *gol‑eta. Адсюль пры дапамозе суф. ‑нік утворана гале́тнік (або з суфіксам ‑ік ад прыметніка *gol‑et‑ьnъ). Суфікс *‑eta з элементам ‑j‑ (*‑et‑ja) дае пачатак новаму фарманту — *‑eč‑a (усх.-слав.). Параўн. бел. гале́ча ’беднасць’ (Касп.), укр. голе́ча ’галота, беднякі’ (у рус. мове голе́ча мае больш абстрактнае значэнне ’галалёдзіца’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)