адсю́ль, прысл.

1. З гэтага або ад гэтага месца.

А. да горада далёка.

2. З гэтай мясцовасці.

Ён недзе а., з-пад Мінска.

3. перан. Са сказанага перад гэтым; у выніку гэтага.

А. зрабі вывад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

адсю́ль нареч., в разн. знач. отсю́да;

а. недалёка да го́рада — отсю́да недалеко́ до го́рода;

а. зрабі́це вы́вад — отсю́да сде́лайте вы́вод;

ні а. ні адту́ль — отку́да ни возьми́сь;

а.-адту́ль — отовсю́ду понемно́гу;

а. дасю́ль — от сих до сих;

а. го́рача, адту́ль бо́лячапогов. ме́жду двух огне́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

адсю́ль, прысл.

1. З гэтага месца; ад гэтага месца. Адсюль, з лясной паляны, На бітву і ў разведку Хадзілі партызаны. Аўрамчык. Да гарадка адсюль было вёрст трыццаць. Чорны. // З гэтай мясцовасці. Ён родам адсюль, са Стоўбцаў.

2. З папярэдняга разважання; у выніку гэтага. [Вейс:] — Калі злачынца злоўлены ці ўрэшце так пакараны сваімі рабочымі, трэба і зрабіць адсюль належныя вывады. Лынькоў.

•••

Адсюль-адтуль — з розных месцаў патроху.

Ні адсюль, ні адтуль — раптоўна, немаведама адкуль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсю́ль прысл

1. (з гэтага месца) von hier (aus, ab);

2. (па гэтай прычыне) hierus;

адсю́ль вынікае hierus folgt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Адсю́ль, ст.-бел. отсюль (1527) (Нас. гіст.). Гл. адкуль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

псік, выкл.

Вокрык, якім адганяюць ката.

П. адсюль!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ба́чна, безас., у знач. вык.

Відаць; можна бачыць, разгледзець.

Там б. будзе.

Адсюль лесу не б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ана́фема, -ы, ж.

Пракляцце, адлучэнне ад царквы; часам ужыв. як лаянка.

Абвяшчаць анафему.

Прэч адсюль, а.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

адгэ́туль, прысл.

З гэтага месца, ад гэтага месца, адсюль, з гэтай мясцовасці.

А. родам.

Выехаць а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

отсе́ле нареч., уст. адсю́ль, адгэ́туль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)