◎ Пась-пась-пась — падзыўныя словы для авечак (маг., ДАБМ, к. 305). Гукапераймальнае. Пра генезіс падзыўных гл. Смаль-Стоцкі, Приміт., 66–67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пло́ччынка ’вудачка, прыстасаваная для таго, каб лавіць плотак і інш. дробную рыбу’ (Ямк. 2). У выніку семантычнай кандэнсацыі словазлучэння плотчыпа вудачка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыймо́ — прапанаваны Станкевічам заменнік для прыём (гл.), які лічыцца русізмам, па тыпу пераймо́ (гл.) і пад. (Станкевіч, Зб. тв., 1, 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свёлак ‘шост каля печы для прасушвання адзення’ (воран., Сл. ПЗБ). Гл. сволак, мяккасць ‑в‑ у выніку кантамінацыі з нейкім іншым словам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Струпці ‘раскладка снапоў для малацьбы’ (пін., ДАБМ, камент., 872). Форма адз. л., відаць, *струпец. Магчыма, да струп 1, але семантыка няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сядзёлка ’падсядзёлак, кульбачка’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), сядзёлак ’тс’ (Сл. ПЗБ), седзёлка (siedziołka) ’прыстасаванне для лепшага ўмацавання аглоблі’ (Маш.). Гл. сядло.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трубня́ ‘парахно (для абкурвання пчол)’ (Мат. Гом.). Слова няяснага паходжання (недакладнае прачытанне рукапіснага запісу *трухня?). Гл. таксама трухля ‘тс’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тузава́ць ‘апрацоўваць гліну дротам’ (шкл., ЖНС), ‘утоптваць у гліну (для гаршкоў) каменную муку з жарствы’ (лёзн., ЖНС). Відаць, да наступнага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́чка ‘мядзведка’ (ТС). Гл. точка 1 ‘тс’ з характэрнай для Палесся менай о > у ў закрытых складах. Аналагічна ту́чка ‘крот’ (Выг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дажджаві́к, ‑а, м.
Плашч з непрамакальнага матэрыялу для засцярогі ад дажджу. Дубовік моршчыў буры ад загару твар, час ад часу прыкрываючы яго каўняром плашча-дажджавіка. Сіўцоў. Перад хатай таптаўся нейкі чалавек у старым цыратавым дажджавіку. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)