акія́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Усё воднае покрыва Зямлі або яго частка паміж мацерыкамі.

Паўночны Ледавіты а.

2. перан. Што-н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго-н.

Паветраны акіян — пра атмасферу, паветраную прастору.

|| прым. акія́нскі, -ая, -ае і (спец.) акіяні́чны, -ая, -ае.

Акіянскі флот.

Акіянічнае рыбалоўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алфаві́т, -а, М -віце, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць літар дадзенай сістэмы пісьма, размешчаных ва ўстаноўленым парадку.

Беларускі а.

2. Парадак літар, прыняты ў азбуцы.

Напісаць прозвішчы супрацоўнікаў паводле алфавіта.

3. чаго. Указальнік, пералік чаго-н. па парадку літар азбукі.

А. уласных імён.

|| прым. алфаві́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альбо́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сшытак або кніга з чыстымі лістамі для малюнкаў, фатаграфій, якіх-н. калекцый і пад.

Сямейны а.

А. для марак.

2. Кніжнае выданне з рэпрадукцыямі карцін, малюнкаў, фатаграфій і пад., іх тэматычны збор.

А. з краявідамі Полаччыны.

Архітэктурны а.

|| прым. альбо́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амфі́бія, -і, мн. -і, -бій, ж.

1. Земнаводная жывёліна, лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны — лёгкімі.

Трытоны — гэта амфібіі.

2. Земнаводная расліна.

3. Самалёт для ўзлёту і пасадкі на вадзе і на сушы, а таксама танк, аўтамабіль для руху па сушы і па вадзе.

|| прым. амфі́бійны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Дзіцячая цацка ў выглядзе фігуркі чалавека, а таксама макет фігуры чалавека ці жывёлы для тэатральных прадстаўленняў.

2. Пра каго-, што-н. вельмі прыгожае, прывабнае (разм.).

|| памянш. ля́лечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ля́лечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мане́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -не́т, ж., таксама зб.

Металічны грашовы знак.

Залатая м.

Адплаціць (плаціць) той жа манетай — адказаць тым жа, такімі ж адносінамі.

Прыняць за чыстую манету — палічыць праўдай, успрыняць усур’ёз.

|| прым. мане́тны, -ая, -ае.

Манетны двор — прадпрыемства, якое вырабляе металічныя грошы, медалі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́сла, -а, н.

1. Харчовы тлушч, атрыманы збіваннем смятанкі або смятаны.

Топленае м.

2. Тлустае рэчыва мінеральнага паходжання.

Змазачнае м.

Масла масленае — пра таўталогію, паўтарэнне чаго-н.

Падліць масла ў агонь — абвастрыць якія-н. непрыязныя адносіны, пачуцці.

Як па масле — лёгка, без цяжкасцей.

|| прым. ма́слены, -ая, -ае.

Масленая пляма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меда́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Знак у выглядзе круглай металічнай пласцінкі з якім-н. рэльефным адбіткам і надпісам, што выдаецца як узнагарода або ў памяць аб якой-н. падзеі.

М.

Францыска Скарыны.

Залаты м.

Памятны м.

Адваротны бок медаля — адмоўны бок якой-н. справы.

|| прым. меда́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апра́ва, -ы, мн. -ы, -ра́ў, ж.

1. Тое, у што ўстаўляецца што-н., аздоба чаго-н., рамка.

Люстэрка ў бляшанай аправе.

Акуляры ў дарагой аправе.

2. перан. Тое, што акружае як рамка.

Возера ў аправе кучаравых кустоў.

3. Металічнае пакрыццё абразоў як аздоба.

А. абраза.

|| прым. апра́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аптэ́ка, -і, ДМэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.

Установа, дзе па рэцэптах урачоў робяцца і адпускаюцца лякарствы, а таксама прадаюцца гатовыя лякарствы, санітарна-гігіенічныя, касметычныя і інш. прадметы.

Як у аптэцы (разм., жарт.) — вельмі дакладна.

|| прым. аптэ́карскі, -ая, -ае і аптэ́чны, -ая, -ае.

Аптэкарскія тавары.

Аптэчная шафа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)