вы́грузачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да выгрузкі. Выгрузачныя работы.

2. Прызначаны для выгрузкі. Выгрузачная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкупны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да выкупу; прызначаны для выкупу. Выкупныя грошы. Выкупное права. Выкупныя цэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Адпраўлены з установы (пра карэспандэнцыю). Выходная пошта. // Прызначаны для рэгістрацыі такой карэспандэнцыі. Выходны журнал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абе́дзенны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да абеду; прызначаны для абеду. Абедзенны перапынак. Абедзенная пара. Абедзенны стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абліцо́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для і абліцоўкі (у 1 знач.); звязаны з абліцоўкай. Абліцовачны камень. Абліцовачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інвалі́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інваліда; прызначаны для інвалідаў. Інвалідны дом. Інвалідная арцель. Інвалідная каляска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфекцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Выкліканы інфекцыяй; заразны. Інфекцыйныя хваробы. Інфекцыйны працэс. // Прызначаны для лячэння заразных хвароб. Інфекцыйная бальніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандэнса́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кандэнсатара. Кандэнсатарны цэх. // Прызначаны для кандэнсатараў. Кандэнсатарная папера. Кандэнсатарнае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бро́йлерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бройлера; прызначаны для бройлера. Бройлерная птушкагадоўля. Бройлерная фабрыка. Бройлерны рацыён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зверало́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да звералоўства. Звералоўны промысел.

2. Прызначаны для звералоўства. Звералоўныя снасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)