прыво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Спец. Падрыхтоўка друкарскай машыны для друкавання тыражу, якая заключаецца ў забеспячэнні правільнага размяшчэння адбітка на паперы (супадзенне палёў, радкоў на абедзвюх старонках ліста і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пірс, ‑а, м.

Спец. Партовае збудаванне для прычалу суднаў з двух бакоў. Тамара сачыла з акна кватэры, калі прыходзіць карабель, і прыбягала на пірс. Мыслівец.

[Англ. pier, мн. piers — слуп, прыстань.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Спец.

1. Твор медальернага мастацтва, медаль прамавугольнай (ці блізкай да прамавугольнай) формы.

2. Пласцінка з рэльефным адбіткам, якая ўжываецца для ўпрыгожання мэблі.

[Ад фр. plaquette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пары́льня, ‑і, ж.

1. Памяшканне ў лазні, дзе парацца.

2. Спец. Памяшканне, дзе што‑н. параць. Адчыніліся дзверы доўгай аборы-свінушніка. Туды з парыльні насілі парабчанкі поўныя вёдры паранай бульбы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скулавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да скулы ​1 (у 1 знач.). Скулавая косць. Скулавая мышца.

2. Спец. Які мае адносіны да скулы ​1 (у 2 знач.). Скулавы пояс карабля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэрыліза́цыя, ‑і, ж.

1. Знішчэнне мікраарганізмаў шляхам кіпячэння, фільтрацыі або ўздзеяннем хімічных рэчываў і пад. Стэрылізацыя малака. Стэрылізацыя хірургічных інструментаў.

2. Спец. Пазбаўленне чалавека або жывёліны здольнасці даваць патомства; штучнае абясплоджванне.

[Ад лац. sterilis — бясплодны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяжны́, ‑ая, ‑ое.

Спец.

1. Які служыць, прызначаны для сцяжкі. Сцяжны болт.

2. Такі, што замацоўваецца сцяжкай. Падчапілі .. паравоз, рванулі раз і два, аж гулі, напіналіся, як струны, сцяжныя мацаванні. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тушы́раваць, ‑рум, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Спец.

1. У французскай барацьбе — пакласці (класці) праціўніка на лапаткі.

2. Злёгку ўдарыць (удараць) жывёліну пры дрэсіроўцы, у час цыркавога выступлення і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́гельны, ‑ая, ‑ае.

1. Які звязаны з плаўкай, нагрэвам і пад. у тыглі (у 1 знач.). Тыгельная плаўка металаў. Тыгельная сталь.

2. Спец. Які мае тыгель (у 2 знач.). Тыгельны аўтамат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фантанава́ць, ‑нуе; незак.

Спец.

1. Выбівацца на паверхню чаго‑н. у выглядзе фантана (у 1 знач.).

2. Мець здольнасць узнімаць, выкідваць на паверхню якую‑н. вадкасць у выглядзе фантана. Свідравіна фантануе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)