ма́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. мама.

2. у знач. выкл. Ужыв. для перадачы здзіўлення, спалоху.

Ах, м.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манта́ж, -у́, м.

1. гл. манціраваць.

2. Злучаныя ў адно цэлае розныя часткі чаго-н.

Літаратурны м.

Фатаграфічны м.

|| прым. манта́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марзя́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

Азбука Морзэ: сістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар і гукаў па тэлеграфе, у радыёпрыёмах.

Стук марзянкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маркі́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

У Заходняй Еўропе: дваранскі тытул, сярэдні паміж графам і герцагам, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масляні́сты, -ая, -ае.

1. У склад якога ўваходзіць масла.

Масляністая вадкасць.

2. перан. Які мае мяккі бляск.

Масляністыя вочы.

|| наз. масляні́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., чым (разм.).

Тое, што і матаць¹ (у 2 знач.).

М. нагамі.

Конь матляе хвастом.

|| наз. матля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медазбо́р, -у, м.

1. Збор пчоламі нектару з кветак і час такога збору.

2. Мёд, сабраны пчоламі.

Багаты м.

|| прым. медазбо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меркантылі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік і прыхільнік меркантылізму (у 1 знач.).

|| прым. меркантылісты́чны, -ая, -ае і меркантылі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міліцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік міліцыі (у 1 знач.).

|| прым. міліцэ́йскі, -ая, -ае і міліцыяне́рскі, -ая, -ае.

Міліцэйскія абавязкі.

Міліцыянерскі шынель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міні́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Член урада, які стаіць на чале міністэрства (у 1 знач.).

М. замежных спраў.

|| прым. міністэ́рскі, -ая, -ае.