Перакулды́кнуцца ’перакуліцца’ (Бяльк.), смал. перекулды́кну́ться ’з цяжкасцю павярнуцца’. Рус. (Літва, Эстонія) перекулдыхну́ться ’перакуліцца’. Да пера- (гл.) і ⁺‑кулды́кацца, якое можна супаставіць з літ. kuldùkas ’драўляны абутак’, невыгоднасць карыстання якім прыводзіла да спатыкання і падання, асабліва ў снежную пару.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перашчыўля́ць (пірішчыўляцьJ ’перашчыкнуць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і гажыўляць, якое, магчыма, гепетычна суадносіцца з шчыпаць (гл.), аднак застаецца няясным спалучэнне ‑ўл‑: можна дапусціць, што яно з ‑пл‑, параўн. укр. перещеплювати ’зрабіць новую прышчэпку’, ’перамяжоўвацца, урэзвацца перавузінай, перашыйкам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набольш ’найбольш, больш за ўсё’ (Нас., ТС), на́баля, набблі ’тс’ (Рам. 1, 4), ст.-бел. наболтай (XVI ст.). Паводле Карскага (1, 231), у апошнім слове можна бачыць пропуск и, але верагодней гэта форма з прэфіксам на-. Гл. наі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здава́цца 1, здаю́ся, здае́шся, здае́цца; здаёмся, здаяце́ся; заг. здава́йся; незак.

1. Незак. да здацца ​1.

2. Зал. да здаваць (гл. здаць у 1–6 знач.).

здава́цца 2, здаю́ся, здае́шся, здае́цца; здаёмся, здаяце́ся; незак.

1. Незак. да здацца ​2.

2. у знач. пабочн. здае́цца, здава́лася. Як быццам, нібыта, відаць. [Надзя:] Вас, здаецца, можна павіншаваць з атэстатам сталасці? Крапіва. Неба, абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісала над аголенай зямлёй. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак.

1. Весці інтрыгі (у 1 знач.). Інтрыгаваць супраць.. [Ланскага] таксама было марна. Інтрыгаваць можна супраць асобы, а ён даўно ўжо не быў ні асоба, ні дзяржаўны муж. Караткевіч.

2. каго-што. Узбуджаць цікавасць таямнічасцю, незвычайнасцю, загадкавасцю. [Гунаву] інтрыгавала і непакоіла паперка ў планшэце, асабліва надпіс, які толькі што зрабіў начальнік. Самуйлёнак. Словы ж аб важных справах, ды, відаць, справах, звязаных з партызанскім злучэннем, насцярожвалі .. [Сыкуна], нават інтрыгавалі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

далягля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Уяўная лінія, мяжа паміж небам і зямной ці воднай паверхняй; гарызонт. Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес. Краўчанка. // Частка неба над лініяй гарызонта; небасхіл. Палаў далягляд палярнага сонца, якое так і не ўзышло. Шамякін. // Прастор, які можна акінуць вокам. Далягляд пашырыўся: справа была відаць амаль палова горада, а з боку яго — на жытнёвых палетках каціліся няспынныя хвалі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аха́пак, ‑пка, м.

Такая колькасць чаго‑н., якую можна панесці, абхапіўшы дзвюма рукамі; абярэмак. Непадобна было, што і.. [Лінкевіч] часам нёс дадому ахапак калгаснай саломы ці канюшыны, а траплялася — і сноп. Дуброўскі. Толя ідзе да вогнішча з маленькай сякерай у руцэ і з ахапкам сушняку. Брыль. Калі паліцэйскі завярнуў на другі бок саставу, чыгуначнік з сілай адсунуў дзверы ў вагоне, схапіў у ахапак Валодзю і кінуў яго туды. Данілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блазно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.

Разм.

1. Тое, што і блазан (у 1 знач.); малакасос. Дзіва што: ён жа ўжо не якая блазнота і яму смела можна даручыць такую важную справу! Якімовіч. [Гарашчэня:] — Малако матчына па губах не абсохла. Ай, блазнота! Гурскі. // зб. Малеча, драбяза (пра дзяцей). Ды смех пачуецца блазноты: Вясне так рады малышы. Колас.

2. Дураслівасць. Прафесар бачыў у паводзінах Сымонкі не зласлівасць і не простую дзіцячую блазноту. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вінегрэ́т, ‑у, М ‑грэце, м.

1. Халодная страва, прыгатаваная з дробных кавалачкаў нарэзанай агародніны, часам з рыбай або мясам, і запраўленая алеем, воцатам і пад.

2. перан. Разм. Сумесь розных прадметаў, паняццяў. [Настрыца:] — Мяне цікавіць: з каго вы гэтую брыгаду будзеце ствараць, хто ў яе зараз пойдзе?.. Усе працуюць, кожны на сваім месцы, а тут і ўборка падыходзіць. Можна такога вінегрэту нарабіць, што потым і за цэлы год не разбярэшся... Стаховіч.

[Ад фр. vinaigrette — падліва з воцатам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́днасць, ‑і, ж.

1. Адзінства, згуртаванасць. Так у жорсткіх баях за камуну Непарушная еднасць расла. Глебка. Нашу эпоху можна назваць эпохай вялікай еднасці .. славянскіх народаў. «Полымя». // Непадзельнасць, неразрыўнасць. Еднасць партыі з народам. □ Андрэй адчувае еднасць з польскімі рабочымі ў Беластоку, да якіх ён прыехаў па заданню партыі папярэдзіць аб правакатары. Хромчанка. // Адпаведнасць, узгодненасць. Балада «Да дня» [М. Танка] вызначаецца еднасцю формы і зместу. У. Калеснік.

2. Агульнасць, супольнасць. Еднасць інтарэсаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)