навыраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Выняць, выдаліць рэжучым інструментам многа чаго‑н. Навыразаць фотаздымкаў з газет.
2. Выразаць, вырабіць разьбой вялікую колькасць чаго‑н.
3. Зрэзаць, адрэзаць для якой‑н. патрэбы многа чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.
Даць дастатковую колькасць ежы; наталіць чый‑н. голад. Накарміць госця. Накарміць каня. Накарміць пірагамі. □ Узяліся меншыя браты абед варыць: зарэзалі вала, разабралі і зварылі. Самі наеліся і брата накармілі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панамыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Намыць, памыць вялікую колькасць чаго‑н. Панамываць талерак.
2. і што. Нанесці хвалямі, насоснымі машынамі многа чаго‑н. Панамываць мелі. Панамываць дамбы.
3. Здабыць у вялікай колькасці. Панамываць золата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да налічыць.
2. каго-чаго. Утрымліваць у сабе, змяшчаць нейкую колькасць каго‑, чаго‑н. Батальён налічваў соцень шэсць салдат. Колас. Вучняў было нямнога — вёска налічвала ўсяго сорак двароў. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насчэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Счасаць 1, вычасаць пэўную або вялікую колькасць чаго‑н. Насчэсваць шэрсці.
насчэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Счасаць 2 скрэблам, сякерай і пад. многа чаго‑н. Насчэсваць кары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́мпарт, ‑у, М ‑рце, м.
1. Увоз у якую‑н. краіну тавараў з-за мяжы; проціл. экспарт. Імпарт гатовай прадукцыі.
2. Агульная колькасць або агульны кошт тавараў, якія дастаўляюцца ў якую‑н. краіну з-за мяжы.
[Англ. import.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залата́р, ‑а, м.
1. Уст. Майстар па вырабу розных рэчаў з золата; ювелір. З граматы 1499 г. нам вядома, што ў гэты час сярод рамеснікаў Мінска налічвалася значная колькасць залатароў. «Беларусь».
2. Даўнейшая іранічная назва асенізатара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валачо́бнік ’адзін з групы песняроў, што хадзілі па хатах у велікодныя дні’ (БРС, Мядзв., Грыг., Шн., Гарэц., КЭС, Інстр. II). Рус. волочебник, волочобник ’тс’, укр. волочиння ’хаджэнне на вялікдзень’, Існуе вялікая колькасць варыянтаў гэтай назвы; параўн. валачэбнік (< валачэба), валачоўнік (< валачоўе), валачоннік (< валачонне), валачыннік (< валачынне). Валачобнік да валачыцца (Крукоўскі, Уплыў, 60) праз *валачоба ’хаджэнне на вялікдзень’ (параўн. хвароба).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Несатварэ́нны, несотворэнны ў выразе: несотворэнная сіла ’пра незлічоную колькасць’ (ТС). Відаць, царкоўнаславізм (параўн. ст.-слав. несътворенъ ’няствораны, няўчынены’, ’иёсътворенк ’невыкананне’), з развіццём семантыкі ад ’неіснуючы, нерэальны’ да ’які цяжка сабе ўявіць’. Аднак асноўная фармальная прыкмета запазычання — прэфікс -со (замест -с; параўн. звычайнае стварыць) у тураўскай гаворцы можа мець мясцовае паходжанне (сокоўзнуцца ’паслізнуцца’ і пад.), што Ускладняе канчатковае рашэнне пытання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́льны ‘дужы, моцны’ (Др.-Падб.), ‘моцны’, ‘пранізлівы’, ‘урадлівы’ (чэрв., лід., карэліц., Сл. ПЗБ), сі́лный ‘дужы, моцны’ (Бяльк.), ‘ураджайны’ (ТС), сэ́лны ‘тс’ (брэсц., Нар. лекс.), сі́льна, сі́лка, сі́нна ‘надта, вельмі’ (Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; калінк., З нар. сл.), параўн. укр. си́льний, рус. си́льный, польск. silny, серб.-харв. си̑лан і г. д. Да сіла (гл.), у тым ліку ‘мноства, вялікая колькасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)