прарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві; -ва́ны; зак.

1. што. Разарваўшы, зрабіць адтуліну, дзірку ў чым-н.

П. панчоху.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пра ваду: моцным напорам прамыць адтуліну ў чым-н., разбурыць перашкоду.

Прарвала плаціну.

3. што. Прабіцца праз што-н., зламаўшы супраціўленне.

П. варожую блакаду.

4. што. Зрабіць радзейшым, вырваўшы частку раслін.

П. буракі.

5. безас., каго (што). Аб раптоўным пераходзе ад бяздзеяння ці спакойнага стану да якога-н. інтэнсіўнага дзеяння (разм.).

Ён доўга маўчаў, але тут і яго прарвала.

|| незак. прарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прары́ў, -ы́ву, м. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. прарыўны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

псава́цца, псуюся, псуешся, псуецца; псуёмся, псуяцеся; незак.

1. Прыходзіць у стан няспраўнасці, станавіцца непрыгодным. Улетку, калі «студэнтачка» была дома, у.. [Тодзіка] каля яе хаты што-небудзь псавалася ў аўтобусе, а рамонт працягваўся доўга. Чорны. Плод.. [ігрушы] мог ляжаць усю зіму і не псаваўся, а ўсё смачнеў. Кулакоўскі. // Паддавацца пашкоджанню. Ад чытання ў прыцемку псуюцца вочы. □ Я заўсёды ёй гаварыў: «Наталка, не прывыкай да цукерак, ад цукерак зубы псуюцца». Пянкрат.

2. Рабіцца непрыемным, брыдкім; пагаршацца. Калі .. [Васіль] глядзеў на няскончаны зруб клуба, заўсёды псаваўся настрой. Шамякін. Прыемна было ісці пешшу, асабліва ў лесе. Праўда, пачало псавацца надвор’е. Неба пакрылася смугою, якая пакрысе засланяла сонца. Чарнышэвіч.

3. Набываць дрэнныя схільнасці, станавіцца дрэнным. [Падпалкоўнік:] — Салдату нельга доўга сядзець у казармах, бо ён псуецца без работы, як іржавее без работы добры аўтамат! Лынькоў.

4. Зал. да псаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кружи́ть несов.

1. (вертеть кого, что) круці́ць;

ве́тер кру́жит пыль ве́цер кру́ціць пыл;

2. (описывать круги, блуждать) кружы́ць;

в не́бе кружи́л ко́ршун у не́бе кружы́ў каршу́н;

мы до́лго кружи́ли, пока́ добрали́сь до дере́вни мы до́ўга кружы́лі, паку́ль дабра́ліся да вёскі;

кружи́ть го́лову (кому-л.) круці́ць галаву́ (каму-небудзь);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыва́л ’прыпынак у дарозе для адпачынку ў час паходу’ (ТСБМ): лежа́ць у прывалдоўга вылежвацца’ (ТС), прыва́лка ’месца для прыпынку ў дарозе, прывал’ (Нас.), прыва́л, прыва́лак ’пагорак; высокі бераг’ (мядз., Нар. сл.; брасл., Сл. ПЗБ), прыва́лак ’нізкае месца ў канцы загона’ (брасл., ігн., Сл. ПЗБ), прыва́лак, пры́валок, пры́ве́лок ’прымурак — выступ печы, на якім можна сядзець або ставіць што-небудзь’ (Буз., ТС), ’прымастка, палаці каля печы’ (Сцяшк., Сл. рэг. лекс.), ’дошка, прыбітая ля печы’ (Жд.), прывале́нь ’прымак’ (гарад., Нар. лекс.). Да прывалі́ць ’прыперці, прыхіліць; прыкрыць, прыціснуць зверху, прыстаць, прычаліць (пра судна); прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці; з’явіцца, прыйсці (пра што-небудзь нечаканае або ў вялікай колькасці)’ (ТСБМ), да прасл. *privaliti, якое ад *valiti, гл. валі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даку́ль, прысл.

Разм.

1. пытальнае. Да якога месца?, да якога часу?, як доўга? Дакуль вы дайшлі? □ — Дакуль жа, нарэшце, мы будзем прайграваць, скажыце? Гартны.

2. адноснае: а) (далучае даданы сказ месца). Да таго месца, куды... Наперадзе, дакуль вокам кінуць, зелянеюць усходы; б) (далучае даданы сказ часу). Да таго часу, пакуль... — Сход павінен сёння спытаць у Статкевіча, дакуль ён думае парушаць воінскую дысцыпліну. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Доўга важдацца з кім‑, чым‑н. [Юстын:] — Ну, сам падумай: толькі і ведай, што цягай з крыніцы ваду, ды з харчамі валэндайся. Стаховіч.

2. Хадзіць, пераходзіць з месца на месца без асаблівай патрэбы, прычыны; бадзяцца, валачыцца. [Антось:] — Запрагай, і каб мне.. тут ніхто лішні не валэндаўся. Бажко. Адны [людзі] працуюць, другія валэндаюцца па вуліцы без работы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́чна, прысл.

1. Без пачатку і без канца, заўсёды, бясконца, спрадвеку. Матэрыя існуе вечна. □ Сонца вечна людзям свеціць. Колас. // На працягу вякоў, вельмі доўга. Жыць вечна ў памяці народа.

2. Пастаянна, заўсёды. Пах смалы.. шырокай хваляй вечна плыве з густых хвояў лесу. Чорны. Бацька вечна заняты: то ў абходзе, то высочвае.. глушцоў ці лася, то вязе ў замак рыбу або качак. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абмяк, ‑ла; зак.

1. Стаць мяккім, страціўшы пругкасць. Вопратка абмякла ад вільгаці.

2. перан. Зрабіцца вялым, расслабленым. Камендант абмяк, зморана апусціўся ў крэсла, успомніўшы свой ганебны страх. Шамякін. Эма заплакала горка. Рукі абмяклі, Пакорна, Выпусціў бацька повад. Глебка.

3. перан. Стаць больш спагадлівым; расчуліцца. Выказаўшы тое, што так доўга і балюча ўтрымлівала, Аля адразу абмякла і заплакала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́ліцца, га́люся, га́лішся, га́ліцца; незак., на каго-што.

Разм. Квапіцца на што‑н., імкнуцца завалодаць чым‑н. Галіцца на чужое дабро.

галі́цца, галю́ся, го́лішся, го́ліцца; незак.

1. Галіць сябе; брыцца. [Янукевіч] старанна галіўся і доўга ўціраў далонямі крэм у скуру шчок. Хадкевіч.

2. Не насіць барады і вусоў. Як і некалі, дзядзька Іван не адпускае барады, голіцца. Васілевіч.

3. Зал. да галіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ацяпляецца, абаграваецца печкай без коміна. Курная хата. Курная лазня. // Закураны, задымлены. А хто ж Марына і Даніла? Як апынуліся яны У хатцы кінутай, панылай, Дзе сцены курныя адны? Колас.

2. Які вылучае многа дыму, копаці. Курны корч. Курная галавешка. □ Казалі, добра ў адзіноце Пабыць хоць некалькі гадзін, Але ў глушы, пры курным кноце Не доўга выседзіш адзін. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)